П’ер Лоці
П’ер Лоці (фр.: Pierre Loti), сапраўднае імя Луі Мары-Жульен Віа (фр.: Louis Marie-Julien Viaud; 14 студзеня 1850 — 10 чэрвеня 1923)[7] — французскі марскі афіцэр і празаік, вядомы сваімі экзатычнымі раманамі і апавяданнямі.[8]
П’ер Лоці | |
---|---|
фр.: Pierre Loti | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | фр.: Louis Marie Julien Viaud |
Псеўданімы | Pierre Loti |
Дата нараджэння | 14 студзеня 1850[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 чэрвеня 1923[2][4][…] (73 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Théodore Viaud[d] |
Жонка | Аканэ-Сан[d] і Жанна-Амелія-Бланка Фран дэ Фер’е[d] |
Дзеці | Samuel Viaud[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, ваенна-марскі афіцэр, раманіст, эсэіст, аўтар дзённіка, журналіст, пісьменнік-падарожнік, фатограф |
Гады творчасці | 1875[6] — 1923[6] |
Мова твораў | французская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
прэмія Вітэ[d] (1886) |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Біяграфія
правіцьЖульен Віа нарадзіўся 14 студзеня 1850 года ў горадзе Рашфор на атлантычным узбярэжжы Францыі, у пратэстанцкай сям’і.[9] Пачатковую адукацыю атрымаў на радзіме, у 17 гадоў паступіў у ваенна-марское вучылішча ў Брэсце, далей лёс быў звязаны з ваенным флотам.
Паступова прасоўваючыся па службе, даслужыўся ў 1906 годзе да капітана; са студзеня 1910 года — у рэзерве.
Пісьменнік памёр у сваёй хаце ў Андаі і быў пахаваны на востраве Алерон. Яго імя носіць адна з алей на Марсавым полі. На Таіці ў Фаўтауа ў гонар Лоці названы невялікі вадаём і ўсталяваны помнік.[10] На ўзгорку ў стамбульскім раёне Эюп, адкуль Лоці часта любаваўся панарамай бухты Залаты Рог, адкрыта кафэ «П’ер Лоці».[11] Разам з тым на працягу XX стагоддзя запатрабаванасць кніг Лоці — аднаго з самых папулярных пісьменнікаў Францыі свайго часу — няўхільна зніжалася,[12] а ў англамоўным свеце яго імя апынулася трывала забытым.[13]
Творчасць
правіцьПісьменніцкую дзейнасць пачаў у 1876 годзе, калі пасля наведвання Канстанцінопаля яго калегі пераканалі Лоці пачаць публікацыю ўрыўкаў з дзённіка. Вынікам быў ананімна апублікаваны раман «Азіядэ » (фр.: Aziyadé) у 1879 годзе, часткова любоўны раман, часткова аўтабіяграфія, як і працы яго прыхільніка Марселя Пруста.
Падарожжы ў экзатычныя краіны давалі сюжэты і месцы дзеяння раманам Лоці. Падарожжа на два месяцы ў Папеэтэ ў 1872 годзе прывяло да публікацыі ў 1880 годзе «палінезійскай ідыліі» «Шлюб Лоці » (фр.: Le Mariage de Loti), па матывах якой Леа Дэліб стварыў оперу «Лакмэ» (1883). Менавіта гэтая кніга абудзіла цікавасць да Палінезіі мастака Поля Гагена.[14]
Наступным творам стаў «Раман аднаго спагі» (1881), дзеянне якога разгортвалася ў Сенегале. У 1882 годзе Лоці выдаў зборнік з чатырох кароткіх твораў, трох апавяданняў і падарожнага твора пад назвай «Кветкі нуды» (фр.: Fleurs d'ennui).
У 1883 годзе Лоці прыцягнуў шырокую ўвагу грамадскасці. Спачатку ён апублікаваў раман «Мой брат Іў» (фр.: Mon Frère Yves), які апісвае жыццё французскага марскога афіцэра (П’ера Лоці) і брэтонскага марака (Іў Кермадэк, натхнёны таварышам Лоці П’ерам ле Корам). Эдмунд Гос назваў гэты раман «адным з яго [Лоці] найбольш характэрных твораў». Па-другое, падчас службы ў Танкіне (паўночны В’етнам) у якасці ваенна-марскога афіцэра на борце браняносца Atalante , Лоці апублікаваў тры артыкулы ў газеце «Le Figaro» у верасні і кастрычніку 1883 года пра зверствы, якія адбыліся падчас бітвы пры Тун-Ане (20 жніўня 1883 года), напад французаў на в’етнамскую прыбярэжную абарону Хюэ. За такую неасцярожнасць яму пагражалі адхіленнем ад службы, што спрыяла набыццю шырокай вядомасці ў грамадстве. У 1884 годзе яго сябар Эміль Пувілон прысвяціў яму свой раман «Нявінны».
У 1886 годзе выйшаў раман з жыцця брэтонцаў — «Ісландскі рыбак » (фр.: Pêcheur d'Islande). У «Брытанскай энцыклапедыі» (1911) раман ахарактарызаваны як вяршыня творчасці пісьменніка.[8] Крытыкі адзначалі, што Лоці не без поспеху спрабаваў адаптаваць імпрэсіянісцкую тэхніку для літаратурнай творчасці.
У 1887 годзе быў апублікаваны раман «Мадам Хрызантэма », натхнёны летнім візітам 1885 года ў Нагасакі, дзе Лоці ўзяў сабе часовую жонку-японку. У першыя пяць гадоў пасля выхаду ў свет раман вытрымаў 25 выданняў і быў перакладзены на шэраг моў. Гэты раман шмат у чым вызначыў вобраз Японіі ў масавай свядомасці еўрапейцаў канца XIX стагоддзя і стаў асновай для 2-х опер: «Мадам Хрызантэма » Андрэ Месажэ (1887) і «Мадам Батэрфляй» Джакама Пучыні (1904).[15]
У 1890 годзе Лоці апублікаваў «У Марока » (фр.: Au Maroc), запіс аб падарожжы ў Фес у кампаніі з французскім пасольствам, і «Гісторыя дзяцінства» (фр.: Le Roman d'un enfant), белетрызаваныя ўспаміны пра дзяцінства Лоці, якія моцна паўплывалі на Марселя Пруста. Зборнік «надзвычай канфідэнцыяльных і сентыментальных успамінаў» пад назвай «Кніга жалю і смерці» (фр.: Le Livre de la pitié et de la mort) быў апублікаваны ў 1891 годзе.
Лоці знаходзіўся на борце судна ў алжырскім порце, калі да яго прыйшлі весткі аб яго выбары 21 мая 1891 года ў Французскую акадэмію. У 1892 годзе ён апублікаваў «Прывід Усходу» (фр.: Fantôme d'orient), кароткі раман, створаны пасля наступнай паездкі ў Канстанцінопаль, своеасаблівы працяг «Азіядэ » (фр.: Aziyadé). Ён апісаў візіт на Святую Зямлю ў трох тамах «Пустыня, Іерусалім і Галілея» (1895—1896), а ў 1897 годзе напісаў раман «Рамунча » — апавяданне пра кантрабандыстаў у правінцыі баскаў. Ён быў навеяны адносінамі з басконкай Хуанай-Хасефай Крус Гаінса, з якой пісьменнік пражыў да самай смерці і якая нарадзіла яму чатырох дзяцей.[16] У 1898 годзе Лоці сабраў свае пазнейшыя эсэ пад назвай «Фігуры і рэчы, якія прайшлі» (фр.: Figures et Choses qui passaient).
У 1899—1900 гадах Лоці пабываў у Брытанскай Індыі, свае ўражанні ён апублікаваў у 1903 годзе ў кнізе «Індыя без англічан» (фр.: L'Inde (sans les anglais)). Восенню 1900 года ён быў перакінуты ў Кітай для ўдзелу ў падаўленні Баксёрскага паўстання. Успаміны пра ўбачанае былі выпушчаныя ў 1902 годзе пад назвай «Апошнія дні Пекіна» (фр.: Les Derniers Jours de Pékin). Далей Лоці публікаваў раманы, дзеянне якіх разгортвалася ў Японіі («Трэцяя маладосць спадарыні Прун» (фр.: La Troisième jeunesse de Mme Prune), 1905) і Егіпце («Смерць у Філе» (фр.: La Mort de Philae), 1908).
У 1904 годзе Лоці разам з Эмілем Ведэлем пераклаў на французскую мову шэкспіраўскага «Караля Ліра», які быў пастаўлены на сцэне тэатра Антуан .
У 1912 годзе Лоці разам з Жудзіт Гацье ажыццявіў пастаноўку п’есы «Дачка Нябёсаў» у Новым тэатры Нью-Ёрка з Сарай Бернар у галоўнай ролі.
Эксцэнтрычнасць
правіцьЯк і англійскі пісьменнік Рычард Фрэнсіс Бёртан, Лоці сваімі паводзінамі кідаў выклік умоўнасцям маралі віктарыянскай эпохі.[17] Пры мініятурным росце ён надаваў вялікую ўвагу сваёй фізічнай форме. Каб не набраць вагу, пісьменнік абсталяваў свой асабняк залай для гімнастычных практыкаванняў. Ён любіў пазіраваць перад фатографамі ў самых экзатычных строях, часцяком паўаголеным (часам у адной насцегнавай павязцы), каб развеяць чуткі, быццам ён носіць гарсэт.[18]
У квір-літаратуразнаўстве «Мой брат Іў» разглядаецца як адзін з першых у Еўропе раманаў аб аднаполым каханні.[19] Сястра Напалеона III сцвярджала, што на флоце Лоці «заспелі за актам мужаложству», аднак крымінальны пераслед быў згорнуты.[19] Лоці акружаў сябе сімпатычнымі маракамі і ў 1888 годзе прывёў на абед да А. Дадэ матроса з аголенымі грудзьмі.[19]
Дом Лоці ў Рашфоры, абвешчаны пасля яго смерці музеем, — адметны помнік архітэктурнай эклектыкі. Пакоі дома стылізаваныя пад жыллё гуманіста эпохі Адраджэння, іспанскага ідальга і турэцкага пашы. Лоці асабіста ўдзельнічаў у аздабленні ўсіх інтэр’ераў, уключаючы роспіс сцен. У слабаасветленую гатычную залу гаспадар дапускаў тых гасцей, якія маглі размаўляць з ім на старафранцузскай гаворцы часоў Людовіка XI.[18]
У так званай мячэці Лоці змясціў прадметы, прывезеныя з падарожжаў па Усходзе, у т.л. пяць саркафагаў і кедравую столь адной з мячэцяў Дамаска. Падобна на героя дэкадэнцкага рамана «Наадварот», ён збіраў муміфіцыраванных кошак з Егіпта, бранзалеты сенегальскіх танцоўшчыц, японскую храмавую скульптуру і многія іншыя цацанкі, для захоўвання якіх купіў дом суседа.[18] Некаторыя з скрынь, дастаўленых на склад Лоці з далёкіх краін, да гэтага часу не былі адчыненыя, і іх змест невядомы.[18]
Зноскі
- ↑ Louis Marie Julien Viaud // Léonore database — ministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Pierre Loti // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ Pierre Loti // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Французская акадэмія — 1635. Праверана 2 чэрвеня 2022.
- ↑ а б RKDartists Праверана 18 верасня 2022.
- ↑ Pierre Loti facts, information, pictures (англ.). Encyclopedia.com. encyclopedia.com. Праверана 11 лістапада 2017.
- ↑ а б З артыкула «Pierre Loti» Эдмунда Госа ў Энцыклапедыі Брытаніка 1911 года
- ↑ Nemo, August (2019). Essential Novelists - Pierre Loti: literary impressionism. Tacet Books. ISBN 9788577772698.
"Pierre Loti," was born in Rochefort, of an old French-Protestant family, January 14, 1850..
- ↑ Buste de Pierre Loti, vallée de la Fautaua - Tahiti Heritage (фр.). www.tahitiheritage.pf. Праверана 8 сакавіка 2017.
- ↑ Холм Пьер Лоти | Русский Стамбул
- ↑ Irene L Szyliowicz, Seth Kershner. Pierre Loti and the Oriental Woman. — Springer, 1988. — С. 1—2. — ISBN 9781349192052.
- ↑ Холм Пьер Лоти (руск.). Русский Стамбул. www.russianistanbul.com. Праверана 11 лістапада 2017.
- ↑ Sean Brawley, Chris Dixon. The South Seas: A Reception History from Daniel Defoe to Dorothy Lamour. — Lexington Books, 2015-04-21. — 321 с. — ISBN 9780739193365.
- ↑ Christopher Reed. The Chrysanthème Papers: The Pink Notebook of Madame Chrysanthème and Other Documents of French Japonisme. — Honolulu: University of Hawaii Press, 2010. — С. 1. — 165 с. — ISBN 9780824833459.
- ↑ Roger Tessier La famille basque de Pierre Loti à Rochefort de 1894 à 1926(фр.) // Roccafortis. — 1995. — Январь — В. 3. — Т. II. — № 15. — С. 307—310.
- ↑ Генры Джэймс адносіў яго да вузкага колу тых сучаснікаў, хто не баіцца выглядаць недарэчным.
- ↑ а б в г Sciolino, Elaine. "Lumiere | The Curious Case of Pierre Loti". T Magazine(англ.). Праверана 2017-11-11.
- ↑ а б в Richard M. Berrong. In Love with a Handsome Sailor: The Emergence of Gay Identity and the Novels of Pierre Loti. University of Toronto Press, 2003. ISBN 9780802036957. P. 3-18, 103.