Мадам Батэрфляй

опера

«Мадам Батэрфляй» (італ.: Madama Butterfly) — опера Джакама Пучыні ў трох актах (у першай рэдакцыі ў двух актах) на лібрэта Луіджы Іліка і Джузэпэ Джакоза, па матывах аднайменнай драмы Дэвіда Беласка (1900). Драма Беласка ўяўляе сабой перапрацоўку апавядання «Мадам Батэрфляй» амерыканскага пісьменніка Джона Лютэра Лонга (1898), натхнёнага, у сваю чаргу, аўтабіяграфічным раманам французскага пісьменніка і вандроўніка П’ера Лоці «Мадам Хрызантэма» (1888).

Мадам Батэрфляй
італ.: Madama Butterfly[1]
Кампазітар
Лібрэтыст Луіджы Іліка[d][2][1] і Джузэпэ Джакоза[d][2][1]
Мова лібрэта італьянская мова
Крыніца сюжэту Madame Butterfly[d][2]
Жанр опера[1], трагедыя
Дзеяў 2[1]
Год стварэння 1903
Першая пастаноўка 17 лютага 1904[2][1], 28 мая 1904 і 2 студзеня 1906
Месца першай пастаноўкі Ла Скала[1]
Месца дзеяння Нагасакі[2]
Час дзеяння XX стагоддзе[2] і Перыяд Мэйдзі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прэм’ера оперы ў першай рэдакцыі адбылася ў міланскім тэатры «Ла Скала» 17 лютага 1904 года і гучна правалілася; у другой рэдакцыі — у тэатры «Грандэ», у Брэшыа, 28 траўня 1904 года з вялікім поспехам. З’яўляецца адной з найбольш выкананых опер ва ўсім свеце.

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 20 кастрычніка 2021.
  2. а б в г д е ё Mesa F. Opera: an encyclopedia of world premieres and significant performances, singers, composers, librettists, arias and conductors, 1597-2000Jefferson: McFarland & Company, 2007. — P. 158. — ISBN 978-0-7864-0959-4