Таіці
Таіці — галоўны востраў архіпелага Астравы Таварыства і ўсёй Французскай Палінезіі. На востраве размешчаны адміністрацыйны цэнтр Французскай Палінезіі — горад Папеэтэ. Плошча 1043 км², насельніцтва каля 170 тыс. чалавек.
Таіці | |
---|---|
фр.: Tahiti | |
Таіці знакаміты чорнымі пляжамі | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 1 043 км² |
Насельніцтва |
|
Размяшчэнне | |
17°40′ пд. ш. 149°27′ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Астравы Таварыства |
Краіна | |
![]() |
Востраў Таіці вулканічнага паходжання і складаецца з двух выразных частак, спалучаных паміж сабой вузкім перашыйкам. Паўночная частка — густа заселены востраў Таіці-Нуі (Вялікі Таіці), паўднёвая частка — амаль бязлюдны Таіці-Іці (Малы Таіці).
У складзе насельніцтва пераважаюць палінезійцы (83 %), вялікая доля еўрапейцаў (11 %). Дакладная дата засялення вострава невядомая (паміж 300 да н.э. і 300 н.э.). Вядома, што таіцянскае насельніцтва паходзіць ад перасяленцаў з іншых палінезійскіх астравоў, такіх як Тонга і Самоа.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |