Серафіма Сямёнаўна Брусава

Серафіма Сямёнаўна Брусава (1894—1958) — першая жанчына-нейрахірург у свеце[1][2].

Серафіма Сямёнаўна Брусава
Дата нараджэння 31 снежня 1894(1894-12-31)
Месца нараджэння
Дата смерці 1958
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Аляксандр Якаўлевіч Брусаў[d]
Род дзейнасці нейрахірург, урач, хірург, выкладчыца ўніверсітэта

Біяграфія

правіць

Нарадзілася ў Маскве ў 1894 годзе. У 1923 годзе атрымала дыплом урача і паступіла ў хірургічную ардынатуру. У 1928 годзе, па запрашэнні Мікалая Бурдэнкі стала супрацоўнікам нейрахірургічнай клінікі. Вывучала болевую адчувальнасць цвёрдай мазгавой абалонкі, чэрапна-мазгавыя траўмы, нутрачарапны ціск у трэпарыраваных. У 1938 годзе Серафіма Сямёнаўна абараніла доктарскую дысертацыю. У 1941 годзе стала прафесарам. У 1951 годзе апублікавала першую рускую манаграфію «Цэрэбральная ангіяграфія».

Памерла ў 1958 годзе. Пахаваная на Новадзявочых могілках.

Жонка археолага Аляксандра Якаўлевіча Брусава. У іх быў сын Барыс[3].

Навуковыя публікацыі

правіць
  • ARENDT AA, BRYUSOVA SS. Voprosy metodiki i tekhniki hemostaza v neirokhirurgii [Hemostasis in neurosurgery]. Vopr Neirokhir. 1949 Jan-Feb;13(1):3-18.
  • BRIUSOVA SS. Pervaia udachnaia rezektsiia prodol’nogo sinusa v otechestvennoi khirurgii [First successful resection of the longitudinal sinus in Russian surgery]. Vopr Neirokhir. 1953 Nov-Dec;17(6):51-2.
  • BRIUSOVA SS. Diagnostika i lechenie povrezhdenii nervnoi sistemy po rabotam I. V. Buial’skogo [Diagnosis and therapy of neural lesions in works of I. V. Buial’skii]. Vopr Neirokhir. 1954 Sep-Oct;18(5):54-5.
  • BRIUSOVA SS. Operativnoe lechenie sosudistykh porazhenii mozga; obzor zarubezhnoi literatury [Surgical treatment of vascular lesions of the brain; review of foreign literature]. Vopr Neirokhir. 1955 May-Jun;19(3):57-62.
  • Брюсова, С. С. Ангиография мозга — М.: АМН СССР, 1951.- 153с

Зноскі

  1. Hernández-Durán, Silvia; Kim, Eliana; Ivan, Daniela; Rosseau, Gail; Murphy, Mary (2021-02-05). "Four Athenas – Europe's first female neurosurgeons". Journal of Clinical Neuroscience(англ.). doi:10.1016/j.jocn.2021.01.033. ISSN 0967-5868. Праверана 2021-02-08.
  2. https://doi.org/10.1016/j.jocn.2021.01.026.
  3. С. В. Кузьминых, С. П. Щавелёв — История археологии, биографическая справка, 2012

Спасылкі

правіць