Сергій III (Папа Рымскі)
Сергій III (лац. Sergius PP. III) (? - 14 красавіка 911, Рым) — Папа Рымскі з 29 студзеня 904 да 14 красавіка 911. Памёр сваёй смерцю.
Сергій III | ||
---|---|---|
лац.: Sergius PP. III | ||
![]() Папа Сергій III на гравюры Новага часу. | ||
|
||
29 студзеня 904 — 14 красавіка 911 | ||
Царква | Рымска-каталіцкая царква | |
Папярэднік | Леў V | |
Пераемнік | Анастасій III | |
Нараджэнне |
невядома Рым, Італія |
|
Смерць |
14 красавіка 911 Рым, Італія |
|
Пахаванне | ||
Дзеці | Папа Ян XI | |
![]() |
Сцвярджаецца, што Сергій напоўніў папскі двор палюбоўніцамі і байструкамі і ператварыў папскі палац у прытон злодзеяў. Ён адзіны Папа, аб якім вядома, што ён загадаў забіць іншага Папу, Хрыстафора ў пачатку 904 года. Адзіны рымскі біскуп, чый незаконнанароджаны сын пасля сам заняў яго месца. З Сергія і яго ўсёмагутнай палюбоўніцы Марозіі ў гісторыі папства пачынаецца перыяд парнакратыі.
Марозія была палюбоўніцай Сергія і нарадзіла ад яго сына, гэта значыць Папу Яна XI. Яна прыходзілася таксама бабкай Папе Яну XII. Нягледзячы на блудлівы лад жыцця, Сергій меў народную любоў за шчодрасць і клопат аб аднаўленні палацаў і храмаў Рыму, якія прыходзілі ў заняпад.