Серджыа Канавера

Серджыа Канавера (італ.: Sergio Canavero, нар. 1964) — італьянскі нейрахірург, які ў 2015 годзе заявіў, што ўпершыню ў свеце зробіць перасадку галавы чалавеку. Аднак станам на люты 2023 года гэтага яшчэ не адбылося.

Серджыа Канавера
італ.: Sergio Canavero
Дата нараджэння 29 снежня 1964(1964-12-29) (59 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, нейрахірург, хірург
Навуковая сфера нейрахірургія і транспланталогія
Альма-матар

Жыццё і адукацыя правіць

Канавера вырас у Турыне ў беднай сям’і[1] У 18 гадоў паступіў на медыцынскі факультэт Турынскага ўніверсітэта і скончыў яго. Працаваў у шпіталі Турынскага ўніверсітэта. Займаўся хірургічнай практыкай 22 гады, пакуль кантракт з ім не скасавалі ў лютым 2015 года. Пасля гэтага Канавера займаў пасаду ганаровага прафесара Харбінскага медыцынскага ўніверсітэта.

Трансплантацыя галавы правіць

У 2015 годзе Канавера афіцыйна заявіў[2], што вельмі блізкі да паспяховай перасадкі чалавечай галавы, і падрабязна апісаў план гэтай хірургічнай працэдуры. Канавера падлічыў, што такая аперацыя запатрабуе брыгады са ста хірургаў, каля 36 гадзін часу і арыенціровачна абыдзецца ў 12,8 млн долараў. Першым чалавекам, які добраахвотна пагадзіўся ўдзельнічаць у працэдуры Канаверы па трансплантацыі галавы, стаў Валерый Спірыдонаў, расійскі праграміст, які цярпіць на спінальную мышачную атрафію[3]. Аднак пазней Спірыдонаў адмовіўся ад удзелу[4].

У студзені 2016 года Канавера і яго каманда апублікавалі прэс-рэліз[5], у якім сцвярджалі, што правялі паспяховую перасадку галавы малпе, якая, па іх меркаваннях, перажыла працэдуру без неўралагічных пашкоджанняў і была жывыя на працягу 20 гадзін. Аднак спінны мозг не быў злучаны, і малпа ўвесь час была без прытомнасці.

У лістападзе 2017 года было абвешчана, што каманда з Харбінскага медыцынскага ўніверсітэта ў Кітаю пад кіраўніцтвам Канаверы паспяхова зрабіла першую ў свеце перасадку галавы мёртвага чалавека на труп[6]. Аперацыя па трансплантацыі доўжылася 18 гадзін, урачы здолелі паспяхова злучыць пазваночнік, нервы і сасуды. Пасля гэтага Канавера заявіў, што правядзе аперацыю па перасадцы галавы жывому чалавеку, грамадзяніну Кітая, бо менавіта гэтая краіна падтрымала даследаванні вучонага[7]. Тэма не атрымала далейшага развіцця, а падыход Канаверы раскрытыкавалі шматлікія калегі-нейрахірургі і спецыялісты па біяэтыцы[8][9].

Зноскі

  1. Lamont T. I’ll do the first human head transplant. -The Guardian. — 3 кастрычніка 2015, ISSN 0261-3077
  2. Sample I. First full body transplant is two years away, surgeon claims.- The Guardian. — 25 лютага 2015, ISSN 0261-3077
  3. Urken R.K. Doctor ready to perform first human head transplant. — Newsweek. — 26 красавіка 2016
  4. Will S. Man set for world’s first head transplant cancels surgery after falling in love. — Mirror. — 18 снежня 2018
  5. Knapton S. First head transplant successfully carried out on monkey, claims surgeon. -Daily Telegraph. — 21 студзеня 2016, ISSN 0307-1235
  6. Xiaoping R. First cephalosomatic anastomosis in a human model//Surgical Neurology International/2017. — 8 (276): 50. doi:10.4103/sni.sni_415_17
  7. Worley W. Scientists in China conduct 'successful' head transplant on rat. — The Independent. — 29 красавіка 2017
  8. Burnett D. No, there hasn’t been a human 'head transplant', and there may never be. — The Guardian.- 17 лістапада 2017
  9. Caplan A. Promise of world’s first head transplant is truly fake news. — Chicago Tribune. — 13 снежня 2017