Серж Шаршун (фр. Serge Charchoune; 16 жніўня 1888, Бугуруслан — 24 лістапада 1975, Вільнёў-Сен-Жорж, Валь-дэ-Марн) — французскі мастак рускага паходжання.

Серж Шаршун
Род дзейнасці мастак, пісьменнік, ілюстратар, мастацкі крытык, гісторык, літаратурны крытык
Дата нараджэння 4 (16) жніўня 1888[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 лістапада 1975(1975-11-24)[2][3][…] (87 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства

Біяграфія і творчасць правіць

Серж Шаршун нядоўга вывучаў мастацтва ў Маскве, перш чым яго прызвалі ў войска ў 1910 годзе. У 1912 годзе адправіўся ў Парыж, дзе хутка зацікавіўся кубісцкім рухам, навучаючыся ў Анры Ле Факанье. Пасля заканчэння вучобы застаўся ў Еўропе, большую частку жыцця правёў у Францыі. У 1916—1917 гадах жыў у Іспаніі, у 1922—1923 — у Берліне. Прыхільнік антрапасофіі, называў сябе «магічным рэалістам».

У 1920 пазнаёміўся з Ф. Пікабіа, затым з Т. Тцара і А. Брэтонам. Удзельнічаў у групавых акцыях дадаістаў. Вядомы яго партрэт працы Мана Рэя (паміж 1922 і 1925). Публікаваўся ў часопісе «Лікі»; І. М. Каспэ называе яго «адным з самых яркіх аўтараў» часопіса.

У 1960-1970-х гадах некалькі разоў наведаў СССР. Аўтар фрагментарна-дзённікавай прозы, якая ўспадкоўвае В. Розанаву. Аўтар раманаў.

Зноскі