Серыя тарнада на поўдні даліны Місісіпі (2023)

24—27 сакавіка 2023 года на поўдні даліны ракі Місісіпі прайшлася серыя магутных тарнада. На раніцу 26-га чысла пацвердзілася гібель прынамсі 26 чалавек[1].

Метэаабстаноўка над поўднем ЗША станам на раніцу 25 сакавіка 2023.

Бедства

правіць

Паводле інфармацыі Fox Weather, першы буйны тарнада пачаўся ў Ролінг-Форку і адтуль прасоўваўся на паўночны ўсход праз Сілвер-Сіці[2].

Фіксаваліся штормы з хуткасцю больш за 80 кіламетраў у гадзіну, 113[3], 129[1], а ў штаце Тэхас паведамлялася аб парывах у 160 кіламетраў за гадзіну[4].

Тарнада закранула штаты Алабама, Місісіпі, Тэхас і Тэнэсі (у першых двух за суткі было зарэгістравана па меншай меры 11 паведамленняў аб тарнада[2]), дзе прывяло да праблем з электрычнасцю. Згодна з парталам PowerOutage, у Місісіпі без святла засталіся амаль 12 тысяч абанентаў, у Алабаме — звыш 16 тысяч, а ў Тэнэсі — больш за 28 тысяч. Тэлеканал CNN пісаў, што ад прыроднага бедства больш за ўсё пацярпелі гарады Сілвер-Сіці і Ролінг-Форк[5], у 96 км на паўночны ўсход ад Джэксана[3]. Менавіта падобныя невялікія гарады ў сельскай мясцовасці панеслі вялікую шкоду. Разбурэнні таксама прынеслі праліўныя дажджы, а таксама град памерам з мячык для гольфа, які выпаў у паўднёвых раёнах Місісіпі[6].

Ахвяры

правіць

Станам на вечар 25-га чысла лік загінулых дасягнуў 23 чалавек. У акрузе Шаркі некалькі паліцэйскіх патрулёў абвешчаны прапаўшымі без вестак[6]. На раніцу 26 сакавіка пацвердзілася гібель прынамсі 26 чалавек[1].

Апошні раз такія магутныя разбурэнні з-за тарнада адбыліся ў штаце Кентукі ў 2021 годзе. Ахвярамі тады сталі каля 100 чалавек[3].

Наступствы

правіць

Кіраўніцтва штата Місісіпі абвясціла надзвычайнае становішча ў акругах Шаркі, Хамфрыс, Кэрал і Манро[7]. У Амары з 8 вечара да 6 раніцы ўведзены каменданцкі час[8].

Губернатар штата Місісіпі Тэйт Рыўз пагаварыў з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам. Кіраўнік дзяржавы прапанаваў поўную падтрымку федэральнага ўрада. У рэгіён былі накіраваны персанал і рэсурсы экстранага рэагавання для аказання дапамогі ў аднаўленчых работах[1].

Спіс пацверджаных выпадкаў тарнада 24 сакавіка.
Магутнасць па шкале EF# Месца Акруга Штат Пачатак (каардынаты) Пачатак (час) Працягласць шляху Максімальная шырыня Заўвагі
EF1 паўднёвей Уіта Паркер Тэхас 32°56′48″ пн. ш. 98°02′11″ з. д.HGЯO 09:52–09:58 6.73 mi (10.83 км) 75 yd (69 м) [9]
EF1 на паўднёвы захад ад Пулвіла Паркер і Уайз Тэхас 32°57′35″ пн. ш. 97°54′36″ з. д.HGЯO 09:56–10:00 5.47 mi (8.80 км) 100 yd (91 м) [9]
EF4 з Ролінг-Форку праз Сілвер-Сіці Уорэн, Шаркі, Хамфрыс, Ісакена Місісіпі x 00:57–02:08 59 mi (95 км) 1320 yd (1,210 m) 20+ загінулых[10][11][12]
EF1 Поўп Панола Місісіпі 34°09′45″ пн. ш. 90°02′45″ з. д.HGЯO 01:25–01:34 8.39 mi (13.50 км) 100 yd (91 м) [13]
EF1 усходней Корленда Панола Місісіпі 34°14′17″ пн. ш. 89°50′54″ з. д.HGЯO 01:38–01:44 6.18 mi (9.95 км) [13]
EF1 Буржэс Панола, Лафает Місісіпі 34°19′19″ пн. ш. 89°43′51″ з. д.HGЯO 01:47–01:51 4.08 mi (6.57 км) 125 yd (114 м) [13]
EF1 паўночней Блюспрынгса Юніён Місісіпі 34°28′20″ пн. ш. 88°52′14″ з. д.HGЯO 02:38–02:39 0.73 mi (1.17 км) 125 yd (114 м) [13]
EF3 ад Блэкхока праз Вайнону Холмс, Кэрал, Мантгомеры, Вебстэр Місісіпі x x x x 3+ загінулых[14]
EF? ад Егіпта да Аморы ў Турон Манро, Ітавамба Місісіпі x x x x 2+ загінулых[8][15]
EF2 на паўночны ўсход ад Фларэнцыі Ладэрдэйл Алабама 34°51′ пн. ш. 87°38′ з. д.HGЯO 03:54–03:56 0.6 mi (0.97 км) 100 yd (91 м) [11]
EF2 Феетвіл Лінкальн Тэнесі 35°09′ пн. ш. 86°35′ з. д.HGЯO 04:59-05:05 3.96 mi (6.37 км) 300 yd (270 м) [11]
Спіс пацверджаных выпадкаў тарнада 25 сакавіка.
Магутнасць па шкале EF# Месца Акруга Штат Пачатак (каардынаты) Пачатак (час) Працягласць шляху Максімальная шырыня Заўвагі
EF2 ад Данвіла да Хартсела Лоўрэнс, Морган Алабама 34°24′ пн. ш. 87°08′ з. д.HGЯO 05:23-05:29 12.56 mi (20.21 км) 175 yd (160 м) 1 загінулы[11]
EF1 Юніён-Гроўв Морган Алабама 34°28′33″ пн. ш. 86°36′01″ з. д.HGЯO 05:47–05:50 2.09 mi (3.36 км) 325 yd (297 м) [16]
EF0 з поўначы ад Эшфарда на паўднёвы захад ад Калумбіі Х’юстан Алабама 31°12′52″ пн. ш. 85°14′20″ з. д.HGЯO 14:00–14:10 4.47 mi (7.19 км) 50 yd (46 м) [17]
Спіс пацверджаных выпадкаў тарнада 26 сакавіка.
Магутнасць па шкале EF# Месца Акруга Штат Пачатак (каардынаты) Пачатак (час) Працягласць шляху Максімальная шырыня Заўвагі
EF? на паўднёвы ўсход ад Лагранжа Троўп Джорджыя x 10:55-? x x [18]
EF? Меледжвіль Балдуін Джорджыя x 11:43-? x x [19]
EF1 Фултан Кларк Алабама 31°49′54″ пн. ш. 87°46′27″ з. д.HGЯO 01:24–01:26 1.67 mi (2.69 км) 340 yd (310 м) [20]
EF1 Катріна Маренга Алабама 32°10′11″ пн. ш. 87°31′21″ з. д.HGЯO 01:38–01:40 1.67 mi (2.69 км) 170 yd (160 м) [21]
EF1 Возера Марцін Элмар, Талапауса Алабама 32°42′38″ пн. ш. 85°58′08″ з. д.HGЯO 03:22–03:29 7.46 mi (12.01 км) 1,200 yd (1,100 м) [22]
Спіс пацверджаных выпадкаў тарнада 27 сакавіка.
Магутнасць па шкале EF# Месца Акруга Штат Пачатак (каардынаты) Пачатак (час) Працягласць шляху Максімальная шырыня Заўвагі
EF2 Мілстэд Мейкан Алабама 32°24′37″ пн. ш. 86°00′28″ з. д.HGЯO 07:41–08:06 15.41 mi (24.80 км) 1,450 yd (1,330 м) [23]
EF1 паўночна-заходні Дуранд Мерыветэр Джорджыя 11:06—11:19 8.7 mi (14.0 км) [24]
EF0 паўднёвы ўсход Маўнтын Спрынгс Туігс x 12:52—12:53 0.32 mi (0.51 км) [24]

Зноскі

  1. а б в г В США по меньшей мере 26 человек погибли в результате разрушительного торнадо
  2. а б В США из-за торнадо погибли 23 человека
  3. а б в США: десятки погибших в результате торнадо
  4. Один из городков стерт с лица земли: из-за торнадо на юге США погибли более 20 человек
  5. В штате Миссисипи из-за торнадо погибли не менее 23 человек
  6. а б Торнадо над Миссисипи: более 20 погибших, разрушенные города
  7. "Gov. Reeves issues State of Emergency following deadly storms". WLBT. March 25, 2023. Праверана March 25, 2023.
  8. а б Ford, Craig (March 25, 2023). "Amory issues curfew, boil water notice in tornado aftermath". WTVA. Праверана March 25, 2023.
  9. а б National Weather Service in Fort Worth, Texas (March 24, 2023). NWS Damage Survey for 03/24/2023 Tornado Event (Report). Iowa Environmental Mesonet. Праверана March 25, 2023.
  10. Will McDuffie. 7 dead in 'destructive' Mississippi tornado, official says. ABC News (24 сакавіка 2023). Праверана March 25, 2023.
  11. а б в г Damage Assessment Toolkit. National Oceanic and Atmospheric Administration. Праверана March 25, 2023.
  12. NWS Jackson, Mississippi [nwsjacksonms]. Some additional preliminary stats from the Rolling Fork/Silver City tornado – Path length: approximately 59 miles beginning in northern Issaquena Co and ending in northern Holmes Co Duration: 1 hour, 10 minutes (7:57 PM – 9:08 PM) Maximum path width: 3/4 mile. Твітэр (25 сакавіка 2023). Праверана March 25, 2023.
  13. а б в г National Weather Service in Memphis, Tennessee (March 25, 2023). NWS Damage Survey for 03/24/23 Tornado Event (Report). Iowa Environmental Mesonet. Праверана March 25, 2023.
  14. Peter Charalambous. 'Leveled': Responders, residents describe horror of Mississippi tornado destruction. ABC News (24 сакавіка 2023). Праверана March 25, 2023.
  15. Helsel, Phil; Chirbas, Kurt; Maline, Elizabeth; Sackur, Leila (March 25, 2023). "At least 23 dead after tornadoes tear through Mississippi". NBC News. Праверана March 25, 2023.
  16. NWS Damage Survey for 03/25/2023 Tornado Event
  17. National Weather Service in Tallahassee, Florida (March 26, 2023). NWS Damage Survey for 03/25/2023 Tornado Event (Report). Iowa Environmental Mesonet. Праверана March 26, 2023.
  18. Storm Prediction Center 230112's Storm Reports. www.spc.noaa.gov. Праверана 26 March 2023.
  19. Storm Prediction Center 230325's Storm Reports. www.spc.noaa.gov. Праверана 26 March 2023.
  20. National Weather Service in Mobile, Alabama (March 27, 2023). NWS Damage Survey for 03/26/2023 Tornado Event (Report). Iowa Environmental Mesonet. Праверана March 28, 2023.
  21. National Weather Service in Mobile, Alabama (March 27, 2023). NWS Damage Survey for 03/26/2023 Tornado Event Update #1 (Report). Iowa Environmental Mesonet. Праверана March 28, 2023.
  22. National Weather Service in Birmingham, Alabama (March 27, 2023). NWS Damage Survey for Severe Storms on March 24–27, 2023 Update #2 (Report). Iowa Environmental Mesonet. Праверана March 28, 2023.
  23. National Weather Service in Birmingham, Alabama (March 27, 2023). NWS Damage Survey for Severe Storms on March 24–27, 2023 Update #2 (Report). Iowa Environmental Mesonet. Праверана March 28, 2023.
  24. а б National Weather Service in Peachtree City, Georgia (March 27, 2023). NWS Damage Survey for Severe Storms on March 26–27, 2023 (Report). Iowa Environmental Mesonet. Праверана March 28, 2023.