Скарбара (Трынідад і Табага)

Ска́рбара (англ.: Scarborough) — найбуйнейшы порт і мястэчка вострава Табага[2], а таксама адзінаццаты па колькасці насельніцтва горад дзяржавы Трынідад і Табага. Быў сталіцай Табага з 1769 года, пакуль калонія не была аб’яднана з Трынідадам, змяніўшы сталіцу на Порт-оф-Спейн. Насельніцтва ў 2011 годзе ацэнівалася ў 17 537 чалавек. Горад з’яўляецца адным з найбольш густанаселеных гарадоў Трынідада і Табага разам з Порт-оф-Спейнам, Сан-Фернандам, Чагуанасам і Арымай.

Скарбара
Scarborough
Порт Скарбара
Порт Скарбара
Краіна
Рэгіён
Абшчына
Каардынаты
Заснаваны
1654
Плошча
10 км²
Вышыня цэнтра
4 м
Насельніцтва
17 537 чалавек (2011)
Шчыльнасць
1 754 чал./км²
Часавы пояс
Паштовы індэкс
90xxxx[1]
Скарбара на карце Трынідада і Табага
Скарбара (Трынідад і Табага) (Трынідад і Табага)
Скарбара (Трынідад і Табага)
Панарамны здымак горада Скарбара з мора.

Скарбара, размешчаны на захадзе Табага, з’яўляецца эканамічным і культурным цэнтрам вострава. У абрысах горада відавочна вылучаецца форт Кінг-Джордж, умацаванне 18-га стагоддзя, названае ў гонар караля Вялікабрытаніі Георга III, у якім зараз знаходзіцца гісторыка-археалагічны музей.

Этымалогія

правіць

Горад названы англійскімі каланістамі ў гонар Скарбара графства Ёркшыр у Вялікабрытаніі.

Гісторыя

правіць

Скарбара стаў сталіцай Табага ў 1769 годзе, замяніўшы тагачасную сталіцу Джорджтаўн. Пад уладай Францыі з 1789 па 1814 год ён называўся Порт-Луі (Port-Louis).

У 1991 годзе была пабудавана глыбакаводная гавань Скарбара; да гэтага караблі мусілі кідаць якар у моры.

Горад Скарбара з’яўляецца галоўнай рэзідэнцыяй Палаты сходаў Табага, якая адказвае за мясцовае кіраванне на востраве Табага.

Геаграфія

правіць

Скарбара размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы Табага. Мясцовасць плоская, на ўзроўні мора.

Клімат

правіць

Згодна з кліматычнай класіфікацыяй Кёпена, горад, разам з усім востравам, мае мусонны клімат[3]. Тэмпература на працягу года трымаецца стабільна каля 27 °C, яе перапады складаюць не больш за тры градусы. Сухая позняя зіма і вясна кантрастуюць з вельмі дажджлівай астатняй часткай года.

Клімат Скарбара
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Сярэдні максімум, °C 29,5 30,0 30,4 31,0 31,2 30,6 30,2 30,3 30,7 30,5 30,1 29,5 30,3
Сярэдняя тэмпература, °C 25,9 26,1 26,6 27,4 27,8 27,4 27,0 27,1 27,3 27,1 26,8 26,2 26,9
Сярэдні мінімум, °C 22,2 22,2 22,8 23,8 24,3 24,2 23,8 23,9 23,8 23,7 23,4 22,8 23,4
Норма ападкаў, мм 47,4 47,9 42,8 42,8 63,8 148,4 187,7 162,7 171,3 220,3 206,7 158,9 1 502,7
Крыніца: World Weather Information Service[4]

Абслугоўванне

правіць

Культурны комплекс Шоу-Парк — найбуйнейшы тэатр выканальніцкіх мастацтваў на Карыбах. Галоўная зала комплексу змяшчае больш за 5 000 чалавек, а таксама канферэнц-залы і лекцыйныя залы. У горадзе ёсць бібліятэка, будаўніцтва якой было завершана ў 2012 годзе, а ў 2014 годзе адкрыта бальніца агульнага профілю.

Транспарт

правіць

Паромныя зносіны звязваюць Скарбара са сталіцай Порт-оф-Спейн. Як і астатняя частка вострава Табага, Скарбара абслугоўваецца міжнародным аэрапортам імя А. Н. Р. Робінсана (былы аэрапорт Краўн-Пойнт), размешчаным за 11 кіламетраў ад цэнтра горада. Праз Скарбара таксама праходзіць шаша імя Клода Ноэля[en].

Крыніцы

правіць
  1. List of Postal Districts. TTPOST. TTPOST (29 ліпеня 2018). Праверана 29 ліпеня 2018.
  2. Discover Tobago - Scarborough. www.discover-tt.com. Праверана 17 лютага 2023.
  3. Climate Summary for Scarborough
  4. World Weather Information Service. WMO. Праверана 3 ліпеня 2023.

Літаратура

правіць
  • Anthony, Michael (2001). Historical Dictionary of Trinidad and Tobago. Scarecrow Press, Inc. Lanham, Md., and London. ISBN 0-8108-3173-2.

Спасылкі

правіць

  Scarborough (Trinidad and Tobago) даведнік на сайце Wikivoyage