Скрыўленне пазваночніка

Скрыўленне пазваночніка (хрыбетніка), таксама Скаліёз (грэч. σκολιός — «крывы», лац.: Scoliōsis) — устойлівае бакавое адхіленне пазваночніка (у франтальнай плоскасці).

Скаліёз
рэнтгенаўскі здымак пазваночніка пацыента са скаліёзам з правабаковым скрыўленнем у грудным аддзеле і левабаковым скрыўленнем у паяснічным аддзеле пазваночніка. Здымак адмыслова размешчаны так, каб правы бок здымка адпавядала праваму боку цела, гледзячы са спіны . Менавіта так здымкі разглядаюцца артапедычнымі хірургамі, якія суадносяць іх са становішчам цела пацыента на аперацыйным стале.

рэнтгенаўскі здымак пазваночніка пацыента са скаліёзам з правабаковым скрыўленнем у грудным аддзеле і левабаковым скрыўленнем у паяснічным аддзеле пазваночніка.

Здымак адмыслова размешчаны так, каб правы бок здымка адпавядала праваму боку цела, гледзячы са спіны . Менавіта так здымкі разглядаюцца артапедычнымі хірургамі, якія суадносяць іх са становішчам цела пацыента на аперацыйным стале.
МКХ-10 M41.41.
МКБ-10-КМ M41 і M41.9
МКХ-9 737737
МКБ-9-КМ 737.43[1]
OMIM 181800
DiseasesDB 26545
MedlinePlus 001241
eMedicine med/618 orthoped/627orthoped/627pmr/293pmr/293radio/627radio/627
MeSH D012600
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Віды скаліёзу правіць

У сусветнай практыцы скаліёзы адрозніваюць па розніцы ў часе іх праявы (маніфестацыі) у тыповыя скачкі росту.

  • Інфантыльнымі ідыяпатычнымі скаліёзамі называюцца скаліёзы, якія з'явіліся паміж першым і другім годам жыцця.
  • Ювенільнымі ідыяпатычнымі скаліёзамі называюцца скаліёзы, якія з'явіліся паміж чатырма гадамі і шасцю.
  • Адалесцэнтнымі (падлеткавымі) ідыяпатычнымі скаліёзамі называюцца скаліёзы, якія ўзнікаюць у асноўным паміж дзесяццю і чатырнаццаццю гадамі.

Па лакалізацыі скрыўленняў адрозніваюць:

  • Таракальны скаліёз — скрыўленне толькі ў грудным аддзеле пазваночніка.
  • Люмбальны скаліёз — скрыўленне толькі ў паяснічным аддзеле пазваночніка.
  • Таракалюмбальны скаліёз — адно скрыўленне ў зоне грудапаяснічнага пераходу.
  • Камбінаваны скаліёз — падвойнае S-падобнае скрыўленне.

Зноскі

  1. Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.

Літаратура правіць