Слабодкаўскі сельсавет (Астравецкі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці БССР

Слабо́дкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Слабодка.

Слабодкаўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Астравецкі раён
Адміністрацыйны цэнтр Слабодка
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 26 чэрвеня 1965

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Дзягенеўскі сельсавет у складзе Астравецкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Дзягенева. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Слабодка, сельсавет перайменаваны ў Слабодкаўскі[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Ашмянскага раёна. 26 чэрвеня 1965 года скасаваны.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.