Славацкі сельскагаспадарчы ўніверсітэт у Нітры
Славацкі сельскагаспадарчы ўніверсітэт у Нітры — славацкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у Нітры.
Славацкі сельскагаспадарчы ўніверсітэт у Нітры | |
---|---|
Slovenská poľnohospodárska univerzita v Nitre | |
Арыгінальная назва | Slovenská poľnohospodárska univerzita v Nitre |
Міжнародная назва | Slovak University of Agriculture in Nitra |
Заснаваны | 1946 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Нітра |
Сайт | uniag.sk |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Агульная характарыстыка
правіцьУ 1946 годзе Славацкая нацыянальная рада заснавала асобную ВНУ на базе кафедры лясной гаспадаркі і сельскагаспадарчага машынабудавання Славацкага тэхнічнага ўніверсітэта ў Браціславе — Каледж сельскагаспадарчага і ляснога машынабудавання ў Кошыцах, які ў 1952 годзе па рашэнні ўрада быў рэфармаваны — з двух факультэтаў былі створаны два асобныя каледжы — Каледж сельскай гаспадаркі ў Нітры і Каледж лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўкі ў Зволене. Сельскагаспадарчы ўніверсітэт у Нітры пачаў сваю дзейнасць з двух напрамкаў — фітатэхнічнага і заатэхнічнага. У арганізацыйным складзе яго ўтварыўся факультэт аграноміі і заатэхніі. Пазней гэтыя два факультэты зліліся ў агранамічны факультэт, адначасова быў створаны новы факультэт эканомікі, які з 1997 года дзейнічае пад назвай факультэт эканомікі і менеджменту. Пасля, у 1969 годзе, быў створаны механічны факультэт, які з 2009 года функцыянуе як тэхнічны факультэт.
Структура
правіць- Факультэт аграбіялогіі і харчовых рэсурсаў
- Факультэт біятэхналогіі і харчовай прамысловасці
- Факультэт эканомікі і менеджменту
- Факультэт еўрапейскіх даследаванняў і рэгіянальнага развіцця
- Факультэт садаводства і ландшафтнай інжынерыі
- Тэхнічны факультэт
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Славацкі сельскагаспадарчы ўніверсітэт у Нітры
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.