Славенская кухня

Славенская кухня (славенск.: slovenska kuhinja) — нацыянальная кухня славенцаў, а таксама кухня народаў Славеніі, спалучае ў сабе славянскія і аўстра-нямецкія традыцыі. Ад нямецкіх традыцый запазычаныя квашаная капуста, смажаныя каўбаскі, шніцаль і яблычная выпечка, з аўстрыйскай — амлет, штрудэль і тарты. Са славянскай кухні запазычаны грыбныя стравы і супы, грэчневая каша, шырокае прымяненне хлебабулачных вырабаў, клёцкі. З Венгрыі запазычаныя «бограч» і наварыстыя супы, а з міжземнаморскай кухні — шырокае выкарыстанне морапрадуктаў і зеляніны. Традыцыйная першая страва — суп са свініны, гароднінай, з воцатам, ялавічны булён, грыбны суп, юшка, суп з каўбаскамі.

Грэчневая каша са шкваркамі

Літаратура

правіць
  • Traditional slovenian cookery. Adamlje Slavko, 1997. Mladinska knjiga. ISBN 8611150449