Слоўнік геаметрычных і трыганаметрычных тэрмінаў і сказаў
Слоўнік геамэтрычных і трыганамэтрычных тэрмінаў і сказаў (расійска-беларускі і беларуска-расійскі) — перакладны тэрміналагічны слоўнік, складзены К. Дуж-Душэўскім і В. Ластоўскім матэрыяле найбольш пашыраных у той час падручнікаў па матэматыцы. Выдадзены ў 1923 годзе ў Коўне. Ад іншых тагачасных тэрміналагічных выданняў ён адрозніваецца суб’ектывізмам у адборы і апісанні моўных сродкаў. Матэрыял дастаткова багаты, але пададзены інтуітыўна. У рускай частцы налічваецца 594 слоўнікавыя словы, у беларускай — 623[1].
Слоўнік геаметрычных і трыганаметрычных тэрмінаў і сказаў | |
---|---|
![]() | |
Аўтар | Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі і Вацлаў Юстынавіч Ластоўскі |
Мова арыгінала | беларуская |
Выпуск | 1923 |
Месца публікацыі | Коўна |
Структура слоўнікавага артыкула вар’іруецца ў залежнасці ад канкрэтнага слова, часам у яе ўваходзяць паметы, якія адлюстроўваюць уласныя адносіны аўтара да тэрміна[1]:
- АДНОСІНЫ? (ТАСУНАК!) — отношение (лат. relatio — отношу).
- КРУЖАК, ДЫСК — диск; кружаковы, дысковы — дисковый.
- КУБ — куб (грэч. kubos — предмет с шестью гранями; напр. игральная кость). (Кубам завецца правільны шасьцісьцен).
- СТАЦЬЦЯВЫ? (стоцьны!) — вертикальный; стоць, стацьма — вертикально.