Слізнева (Смаленскі раён)
Слізнева (руск.: Слизнево) — вёска ў Смаленскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Міхноўскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 12 жыхароў (2007).
Вёска
Слізнева
|
Геаграфія
правіцьРазмешчана ў заходняй частцы вобласці за 13 км на паўднёвы захад ад Смаленска, за 3,5 км на поўдзень ад аўтадарогі Р120 Арол — Віцебск. За 5 км на поўнач ад вёскі знаходзіцца чыгуначная станцыя Гнёздава на лініі Смаленск — Віцебск.
Гісторыя
правіць25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[1].
Зноскі
- ↑ Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці Архівавана 27 жніўня 2016.