Смаленская вуліца (Віцебск)

Смаленская вуліца — вуліца ва ўсходняй частцы Віцебска, у Кастрычніцкім раёне.

Смаленская
Віцебск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Горад Віцебск
Раён Кастрычніцкі раён

Працягласць вуліцы ад Маскоўскага праспекта да праспекта Фрунзэ складае 1800 м. Вуліца забудоўвалася ў 2 этапы. Участак ад Маскоўскага праспекта да вуліцы Газеты «Праўда» пачаў фармавацца ў 1950-х гадах, далей да праспекта Фрунзэ — у канцы 1970-х. Вуліца забудавана 5-9-павярховымі жылымі дамамі. Па вуліцы пракладзены трамвайныя лініі. На ўчастку ад Маскоўскага праспекта да вул. Праўды яны праходзяць па сярэдзіне вуліцы, разам з газонам падзяляюць сустрэчныя палосы аўтамабільнага руху, а на астатнім участку да праспекта Фрунзэ — па правым баку праезжай часткі. На вуліцы размешчаны будынак Адміністрацыі Кастрычніцкага раёна, крамы, дашкольныя ўстановы.

Па Смаленскай вуліцы праходзяць трамвайныя маршруты № 1, 3, 4, 7 і аўтобусныя маршруты № 29, 29а.

ЛітаратураПравіць

  • Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1