Адкрыць галоўнае меню

Смаленскі дзяржаўны ўніверсітэт

(Пасля перасылкі з Смаленскі ўніверсітэт)

Смаленскі дзяржаўны ўніверсітэт (руск.: Смоленский государственный университет) — вышэйшая навучальная ўстанова г.Смаленска. Створаны 7 лістапада 1918 года дэкрэтам Савету народных камісараў. Першапачаткова ўніверсітэт аб'ядноўваў у сабе гуманітарны, натуральна-навуковы і медыцынскі адукацыйныя кірункі.

Смаленскі дзяржаўны ўніверсітэт
Smolensk State University.jpg
Заснаваны: 1918
Сайт: smolgu.ru[1]
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы
Смаленскі дзяржаўны ўніверсітэт

У адпаведнасці з рашэннем урада аб рэформе вышэйшай і сярэдняй прафесійна-тэхнічнай адукацыі загадам Наркамата асветы РСФСР ад 18 красавіка 1930 года ўніверсітэт быў рэарганізаваны ў два самастойныя інстытуты: Смаленскі дзяржаўны педагагічны інстытут Наркамасветы РСФСР і Смаленскі дзяржаўны медыцынскі інстытут Наркамздрава РСФСР.

13 студзеня 1998 г. загадам Міністэрства агульнай і прафесійнай адукацыі РФ «Смаленскі дзяржаўны педагагічны інстытут» быў перайменаваны ў «Смаленскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт». 19 снежня 2005 года Федэральнае агенцтва па адукацыі перайменавала дзяржаўную ўстанову адукацыі вышэйшай прафесійнай адукацыі «Смаленскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт» у «Смаленскі дзяржаўны ўніверсітэт» (СмалДУ).

Вядомыя выкладчыкі і выпускнікіПравіць

  1. Knowledge Graph — 2012.