Смалья́нскаевозера ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ула, на паўднёва-ўсходняй ускраіне горада Чашнікі.

Смальянскае
Морфаметрыя
Даўжыня 0,54 км
Шырыня 0,25 км
Плошча 0,09 км²
Аб’ём 0,00025 км³
Даўжыня берагавой лініі 1,39 км
Найбольшая глыбіня 6,9 м
Сярэдняя глыбіня 2,8 м
Гідралогія
Салёнасць 0,43—0,46 ‰
Празрыстасць 1,3 м
Басейн
Плошча вадазбору 10,2 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць пратока
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Смальянскае (Беларусь)
Смальянскае
Смальянскае
Смальянскае (Віцебская вобласць)
Смальянскае
Смальянскае
Map

Плошча паверхні 0,09 км², даўжыня 0,54 км, найбольшая шырыня 0,25 км, даўжыня берагавой лініі 1,39 км. Найбольшая глыбіня возера 6,9 м, сярэдняя 2,8 м. Аб'ём вады ў возеры 0,25 млн м³. Плошча вадазбору 10,2 км².
Катлавіна Смальянскага возера тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны невыразныя, спадзістыя, вышынёй 2—5 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, пясчаныя, месцамі сплавінныя. Пойма шырынёй 10—20 м. Дно возера ўздоўж берагоў пясчанае, глыбей выслана гліністым ілам.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Колернасць вады 60—80°. Зарастае каля 35 % плошчы возера. Прыбярэжная надводная расліннасць займае палосу шырынёй 2—10 метраў. У возера ўпадаюць ручаі і выцякае пратока ў раку Ула.

Літаратура правіць

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.