Смаляне
Гэты артыкул — пра старажытнаславянскае племя. Таксама смалянамі называюць жыхароў горада Смаленска.
Смаляне † | |
Агульная колькасць | |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Пелапанес |
Мова | славянская |
Рэлігія | політэізм |
Блізкія этнічныя групы | іншыя славяне |
Смаля́не (балг.: смоляни) † — сярэдневяковае паўднёваславянскае племя, якое пасялілася ў VII стагоддзі ў Радопах і даліне ракі Месты. У 837 племя паўстала супраць візантыйскага панавання, заключыўшы саюз з балгарскім ханам Прэсіянам. Пазней смаляне сталі адной са складовых частак балгарскага народа. Горад Смолян на поўдні Балгарыі названы па імі гэтага племені.