Смольны манастыр

Смольны манастыр (Васкрасенскі дзявочы Смольны манастыр) — жаночы манастыр, функцыянаваў ў Санкт-Пецярбургу ў 17441764 гадах. У гэтыя гады манастыр адбудоўваўся пад асабістым наглядам імператрыцы Лізаветы Пятроўны, якая жадала ў канцы жыцця аддаліцца сюды на спакой. Яна загадала забудаваць мясціны на месцы «Смольнага дома» — палаца, у якім яна пражыла свае юныя гады. У манастырскі комплекс павінны былі ўвайсці храм з дамовымі цэрквамі і званіцай і інстытут для дзяўчат з дваранскіх сем'яў.

Манастыр
Васкрасенскі дзявочы Смольны манастыр
Воскресенский девичий Смольный монастырь
Одзін з карпусоў былога манастыра
Одзін з карпусоў былога манастыра
59°56′55″ пн. ш. 30°23′42″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Горад Санкт-Пецярбург
Канфесія Праваслаўная Царква
Архітэктурны стыль барока
Архітэктар Франчэска Барталамеа Растрэлі
Дата заснавання 1744
Дата скасавання 1764
Статус Герб Расіі Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7810656000№ 7810656000
Стан Скасаваны
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Архітэктарам манастырскага сабора стаў Ф. Б. Растрэлі. Сабор быў закладзены ў кастрычніку 1748 года, узвядзенне пачата ў маі 1751 г., але неўзабаве пачалася вайна з Прусіяй, пасля якой фінансавання для будаўніцтва было недастаткова і будаўніцтва пайшло марудна. Высокая званіца так і не была пабудавана.

У 1764 годзе Кацярына Другая пры манастыры заснавала інстытут высакародных дзяўчат (адкрыццё інстытута адбылося 28 чэрвеня 1764 г.); планавалася, што выхаваннем маладых дзяўчат будуць займацца манашкі, якія прывозіліся сюды з іншых манастыроў. Аднак, манашкі аказаліся няздольныя займацца педагагічнай дзейнасцю, з прычыны чаго «Кацярына II, у рэшце рэшт, павінна была прызнаць, што манастыр не мог мець будучыню».

Сабор былога манастыра быў дабудаваны архітэктарам В. П. Стасавым толькі ў 1835 годзе.

У 1848 годзе ўказам Мікалая Першага заснаваны новы жаночы манастыр з такой жа назвай Васкрасенскі Новадзявочы манастыр.

У цяперашні час у будынках былога манастыра размяшчаюцца розныя ўстановы, уключаючы Факультэт сацыялогіі СПбДУ, Факультэт міжнародных адносін СПбДУ, таксама з 2009 г. факультэт паліталогіі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Гл. таксама правіць