Васіль Пятровіч Стасаў

Васіль Пятровіч Стасаў (24 ліпеня (4 жніўня) 1769, Масква — 24 жніўня (5 верасня) 1848, Санкт-Пецярбург) — рускі архітэктар, прадстаўнік класіцызму.

Васіль Пятровіч Стасаў
V.P. Stasov by Varnek.JPG
Дата нараджэння 24 ліпеня (4 жніўня) 1769
Месца нараджэння
Дата смерці 24 жніўня (5 верасня) 1848 (79 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Дзеці Уладзімір Васілевіч Стасаў, Надзея Васільеўна Стасава[d] і Дзмітрый Васільеўвіч Стасаў[d]
Працы і дасягненні
Працаваў у гарадах Санкт-Пецярбург, Кіеў, Патсдам, Грузіна
Архітэктурны стыль Класіцызм, ранні рускі стыль
Уплыў на Q72650546?
Лагатып Вікісховішча Васіль Пятровіч Стасаў на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў небагатай дваранскай сям’і: бацька, Пётр Фёдаравіч Стасаў, служыў у вотчыннай канцылярыі — падканцылярыстам (памочнікам пісара), маці, Ганна Анціп’еўна, паходзіла з роду Прыклонскіх. Мелі радавое сяло Сакалова, пад Серпухавам.

Да 1783 года вучыўся ў гімназіі пры Маскоўскім універсітэце(руск.) бел.; у 1783 годзе памёр бацька, а неўзабаве і старэйшы брат, які служыў у марскім флоце. 14 лютага 1873 Васіль Стасаў паступіў на службу ў Экспедыцыю архітэктурных спраў, кіраваную С. А. Карыным — у пасадзе «архітэктара капрала» (чарцёжніка); у 1790 годзе ён ужо памочнік архітэктара[2].

У 1794 годзе некалькі месяцаў адбываў вайсковую павіннасць ў Праабражэнскім палку ў Санкт-Пецярбургу. У студзені 1795 паступіў на службу ў Дэпартамент герольдыі. З 1797 В. П. Стасаў пачаў службу Калежскім сакратаром у Галоўнай салянай канторы.

ТворчасцьПравіць

У Санкт-Пецярбургу Стасавым былі пабудаваны комплекс будынкаў Акадэміі навук на Васільеўскім востраве, Ямскі рынак на Раз’езднай вуліцы (1817—1819), Паўлаўскія казармы на Марсавым поле (1817—1821), Спаса-Праабражэнскі сабор (1827—1829), Троіца-Ізмайлаўскі сабор (1828—1835), Нарвскія трыумфальныя вароты (1827—1834) і Маскоўскія трыумфальныя вароты (1834—1838). Пабудовы Стасава адрозніваюцца прадстаўнічасцю, урачыстасцю архітэктурных формаў. Развіваючы ідэі рускага ампіру, Стасаў часта звяртаўся да строгіх форм дарыйскага ордэра.

У Царскім Сяле В. Стасаў аформіў шэраг інтэр’ераў Екацярынінскага і Аляксандраўскага палацаў, займаўся перабудовай Кітайскай вёскі (1817—1822). Па яго праекце былі пабудаваныя вароты «Ласкава маім калегам» (1817), Манеж, Вялікая аранжарэя.

Па праектах Стасава пабудаваны правіянцкія склады ў Маскве (1821—1835), праведзена перабудова рэзідэнцыі віленскага генерал-губернатара (1824—1832, цяпер рэзідэнцыя прэзідэнта Літвы). У 1836-41 Стасаў спраектаваў Троіцкі сабор у Гельмязаве (Палтаўскай губерні).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Стасов Василий Петрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Да 1790 ставіцца распрацоўка генеральнага плана незахаванай сядзібы А. С. Нябольсінай на Пакроўцы(руск.) бел..

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).