Снежны карніз — снежныя ўтварэнні ў гарах, якія ўтвараюцца пад уплывам ветру на грэбні, на вяршыні. Снежныя карнізы ўтвараюцца ў выніку пастаяннага пераносу снегу з наветраннага боку ў зацішны.

Снежны карніз: 1 — расколіны, якія ўтварыліся перад адрывам карніза; 2 — лінія адрыву (абмяжоўвае астатнюю на грэбні частка карніза); 3 — частка карніза, якая абвалілася неўзабаве пасля таго як быў зроблены здымак

Карнізы, якія ўтвараюцца на грэбні гары, уяўляюць небяспеку як для чалавека таго, хто ідзе па грэбні, так і знаходзіцца ніжэй за грэбень, пад карнізам [1].

Пры хадзе на грэбенi, калі выйсці ці наступіць за лінію адрыву карніза, то пад уплывам вагі чалавека карніз можа абрынуцца разам з чалавекам, які знаходзіцца на ім. Менавіта так загінуў адзін з найлепшых альпіністаў Герман Буль.

Пры знаходжанні пад карнізам таксама існуе небяспека абвальвання карніза пад уплывам змены тэмпературы ці вонкавага ўздзеяння. Карніз, які наваліўся, чапляе за сабой масы снегу і ўтварае лавіну. Так загінуў пад лавінай на Анапурны савецкі альпініст Анатоль Букрэеў.

У месцах катання на горных лыжах і сноўбордзе лавінныя службы сочаць за станам карнізаў, калі існуе небяспека іх абвальвання на гарналыжную трасу. Часам з мэтай прафілактыкі іх загадзя абваліваюць з дапамогай выбухаў.



Зноскі

  1. Передвижение по снежным и фирновым склонам // Техника Альпинизма. Учебное пособие для начинающих альпинистов / Одобрено секцией альпинизма Всесоюзного комитета по делам физкультуры и спорта при СНК Союза ССР. — М., 1939.