Солчыца

рака ў Беларусі

Солчыца (літ.: Šalčykščia) — рака ў Беларусі і Літве, левы прыток Шальчы (басейн Мяркіса).

Солчыца
Характарыстыка
Даўжыня 22 км
Расход вады 0,87 м³/с
Вадацёк
Вусце р. Шальча
Размяшчэнне
Водная сістэма Солча
Краіна

Даўжыня 22 км (з іх у Літве 8 км), плошча басейна 118 км² (у Літве 69 км²). Пачынаецца за 9 км на ўсход ад Эйшышкіса, на беларуска-літоўскай мяжы. Цячэ на паўночны ўсход; на працягу 12,8 км рака працякае па мяжы дзвюх краін. Упадае ў Шальчу (Солчу) на тэрыторыі Літвы. На рацэ дзве сажалкі (плошчай 53 і 15 га)[1].

Зноскі