Сонечнае ядро, як мяркуюць фізікі, распасціраецца ад цэнтра Сонца на адлегласць у 175 000 км (прыблізна 0,2 сонечнага радыуса). Ядро — самая гарачая частка Сонца, тэмпература ў ядры складае 15 000 000 К (для параўнання: тэмпература паверхні роўная 6000 К). Шчыльнасць ядра — 150 000 кг/м³ (у 150 разоў вышэй шчыльнасці вады на Зямлі).

Структура Сонца

Аналіз дадзеных, атрыманых касмічным апаратам SOHO, паказаў, што ў ядры скорасць кручэння Сонца вакол сваёй восі значна вышэй, чым на паверхні[1].

Энергія ядраПравіць

У ядры ажыццяўляецца пратон-пратонная тэрмаядзерная рэакцыя, у выніку якой з чатырох пратонаў утвараецца гелій-4. Пры гэтым кожную секунду ў энергію ператвараюцца 4,26 мільёна тон рэчыва (3,6×1038 пратонаў), аднак гэтая велічыня нікчэмная ў параўнанні з масай Сонца — 2×1027 тон. Магутнасць ядра роўная 380 ётаватам (3,8×1026 Ват, што эквівалентна дэтанацыі 9,1×1010 мегатон трацілу ў секунду.

Ядро — адзінае месца на Сонцы, у якім энергія і цяпло атрымліваецца ад тэрмаядзернай рэакцыі, астатняя частка зоркі нагрэта гэтай энергіяй. Уся энергія ядра паслядоўна праходзіць скрозь слаі, аж да фотасферы, з якой выпраменьваецца ў выглядзе сонечнага святла і кінетычнай энергіі.

Пераўтварэнне энергііПравіць

Высокаэнергетычныя фатоны (гама і рэнтген-промні), рухаючыся да паверхні Сонца, рассейваюць частку энергіі ў больш нізкаэнергетычных слаях, у параўнанні з ядром (напрыклад, у мантыі). Ацэнкі «часу праходжання фатона» вар’іруюцца ад 50 мільёнаў гадоў[2] да 40 000 гадоў[3]. Кожны гама-квант з ядра Сонца пераўтвараецца ў некалькі мільёнаў бачных фатонаў, якія і выпраменьваюцца з паверхні.

Зноскі

  1. ^ Garcia R. A. et al. «Tracking Solar Gravity Modes: The Dynamics of the Solar Core», Science, 316, 5831, 1591—1593 (2007)
  2. Lewis, Richard (1983). The Illustrated Encyclopedia of the Universe. Harmony Books, New York. pp. 65. https://archive.org/details/illustratedencyc00lewi. 
  3. Plait, Phil (1997). Bitesize Tour of the Solar System: The Long Climb from the Sun's Core. Bad Astronomy. 

СпасылкіПравіць