Сонечная вуліца (Наваполацк)
Сонечная вуліца (трансліт.: Soniečnaja vulica, руск.: Солнечная улица) — невялікая вуліца ў Наваполацку.
Сонечная вуліца Наваполацк | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | Наваполацк |
Працягласць | 300 м |
Паштовы індэкс | 211501 |
Нумары тэлефонаў | +375214 |
Апісанне
правіцьРазмешчана ў паўднёва-ўсходняй частцы горада ў раёне катэджнай забудовы. Цягнецца з паўднёвага захаду на паўночны ўсход ад вуліцы Маладзёжнай у бок берага ракі да вуліцы Вялікай Радужнай. Працягласць вуліцы складае 300 метраў. Рух грамадскага транспарту па вуліцы не ажыццяўляецца. На процілеглым беразе Заходняй Дзвіны знаходзіцца вёска Чарнешчына.