Спакушэнне Янсана

Спакушэнне Я́нсана (шведск.: Janssons frestelse) — традыцыйная шведская запяканка з бульбы, цыбулі, марынаваных шпротаў, паніровачных сухароў і вяршкоў. Звычайна ставіцца на калядны шведскі стол, але ўжываецца і ў іншыя дні таксама. Страва таксама распаўсюджана ў Фінляндыі пад назвай Janssonin kiusaus.

Аўтарства
Краіна паходжання
Кампаненты
Асноўныя

Гісторыя правіць

Лічыцца,[1] што назва паходзіць ад прозвішча опернага спевака Пеле Янсана (18441889), які славіўся гурманам. Паводле іншай версіі,[1] прапанаванай Гунарам Стыгмаркам у газеце Gastronomisk kalender, назва была запазычана з фільма Janssons frestelse (1928) з удзелам папулярнага акцёра Эдвіна Адольфсана; назва для гэтай стравы было прыдумана маці Стыгмарка для таварыскай вячэры, адкуль яна распаўсюдзілася на іншыя хатнія гаспадаркі і ў рэшце рэшт трапіла ў кніжкі па кулінарыі.

Зноскі

  1. а б The website Välmatade historier Архівавана 19 верасня 2002., recipe and article on Janssons frestelse, discussing the name (шведск.)

Спасылкі правіць