Спангіпе́ліс (Spongipellis) — род губавых базідыяльных грыбоў.

Спангіпеліс

Spongipellis pachyodon
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Spongipellis Pat. (1874)


Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  5328
EOL  21234
MB  18576

Апісанне правіць

Пладовыя целы ад распасцертых да сядзячых, капытападобныя, часам веерападобныя або акруглыя, мясіста-губчатыя, валакніста-мясістыя, вадзяністыя або храсткавата-жэлацінападобныя, белыя, жаўтаватыя, пры высыханні бураватыя, цвёрдыя. Тканка двухслойная: верхні слой лямцавы, або мясіста-губчаты, ніжні — мясіста-коркавы. Гіменафор трубчасты. Споры шарападобныя або шырокаэліпсоідныя.

Арэал і экалогія правіць

Сапратрофы на адмерлай драўніне хвойных і лісцевых парод, рэдка паразіты дрэў. Выклікаюць белую цэнтральную і камлёвую гніль ствалоў, якая пранікае ў карані. Пашыраны ва ўмераным поясе, на Беларусі 5 відаў.

Літаратура правіць

  • Галаўко А. Спангіпеліс // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: I. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — С. 577.