Спаса-Праабражэнская царква (Краснадворцы)
Спаса-Праабражэнская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Краснадворцы Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Пабудавана на сродкі салігорскіх шахцёраў і мясцовых жыхароў на месцы драўлянага храма зруйнаванага ў 1950-я гады.
Славутасць | |
Спаса-Праабражэнская царква | |
---|---|
52°48′16″ пн. ш. 27°26′19″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Краснадворцы |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Слуцкая епархія |
Будаўніцтва | 2002 |
Гісторыя
правіцьУ 1993 годзе па багаслаўленні Філарэта была створана рэлігійная грамада. Набажэнствы здзяйсняліся ў часовым драўляным будынку, абсталяваным пад царкву. У 1999 годзе ў недабудаваным храме была адслужана першая літургія.
18 сакавіка 2002 года храм быў асвячоны мітрапалітам Філарэтам[1].
Архітэктура
правіцьАрхітэктура храма вырашана ў неарускім стылі ў выглядзе цэнтрычнага вежападобнага 8-граннага 2-яруснага аб’ёму. Верхні светлавы 8-гранны барабан завершаны гранёным шатром з цыбулепадобным купалам і залачоным крыжом. Грані аб’ёму завершаны паўкруглымі закамарамі, прарэзаны па восі сіметрыі трайнымі і адзінарнымі арачнымі вузкімі і высокімі аконнымі праёмамі, круглымі люкарнамі над імі, фланкіраваны слаістымі лапаткамі. Нізкі прытвор пад бочкападобным дахам мае арачны перспектыўны ўваходны партал[2].
Зноскі
- ↑ Спаса-Праабражэнская царква (Краснадворцы) Архівавана 22 кастрычніка 2018.
- ↑ Праабражэнская царква Архівавана 26 верасня 2020.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- Спаса-Праабражэнская царква (Краснадворцы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)