Спаса-Ушэсцеўская царква (Ждановічы)
Спаса-Ушэсцеўская царква — мураваны праваслаўны храм у в. Ждановічы Мінскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Падлесная, 6.
Славутасць | |
Спаса-Ушэсцеўская царква | |
---|---|
53°57′07″ пн. ш. 27°25′50″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Ждановічы |
Будаўніцтва | 2005 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіць12 верасня 1994 года адбыўся сход вернікаў у колькасці 67 чалавек, на якой вырашылі стварыць праваслаўны прыход. 26 снежня 1994 года Мінскі аблвыканкам зарэгістраваў устаў прыходу.
У сакавіку 2001 года быў вылучаны ўчастак пад будаўніцтва храма. У 2002 годзе епіскапам Барысаўскім Іаанам быў асвячоны крыж на месцы будаўніцтва царквы. У верасні 2002 года парафія храма прайшла перарэгістрацыю.
Закладка новага храма адбылася ў 2005 годзе. Па праекце ўмяшчальнасць храма прыкладна разлічана на 300 чалавек.
Настаяцелі
правіць- Анатоль Церах (сакавік 1995 — 2000)
- Дзімітрый Веташкін (з 22 жніўня 2000)