Спорабаламіцэт (Sporobolomyces) — род сумчатых грыбоў (дражджэй) сямейства цукраміцэтавых.

Спорабаламіцэт
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sporobolomyces Kluyver & C.B.Niel, 1924


Пошук выяў
на Вікісховішчы
ITIS  194390
NCBI  5429
EOL  37253
MB  10025

Сапратрофы. Звычайна трапляюцца на паверхні лісця культурных і дзікарослых злакаў. Выклікаюць прамое акісленне субстрату.

Тыповага міцэлію не ўтвараюць. Вегетатыўныя клеткі авальнай або прадаўгаватай формы, утвараюць калоніі ад бледна-ружовых да ярка-чырвоных колераў. Размнажаецца пачкаванвем і спорамі (балістаспорамі). Балістаспоры акруглыя, размяшчаюцца на стэрыгмах (доўгіх вырастах вегетатыўных клетак).

Вядома больш за 10 відаў, на Беларусі апісаны S. holsaticus і S. roseus.

Літаратура правіць

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: I. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — С. 583.