Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Малдове

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

У спісе Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Рэспубліка Малдова значыцца 1 найменне (на 2014 год), гэта складае 0,1 % ад агульнай колькасці (1052 на 2016 год). Адзіны аб'ект уключаны ў спіс па культурных крытэрыях. Акрамя гэтага, станам на 2014 год, яшчэ 2 аб'екты на тэрыторыі Малдовы знаходзіцца сярод кандыдатаў на ўключэнне ў спіс Сусветнай спадчыны[1]. Рэспубліка Малдова ратыфікавала Канвенцыю аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 23 верасня 2002 года[2]. Першы аб'ект, размешчаны на тэрыторыі Малдовы быў занесены ў спіс у 2005 годзе на 29-й сесіі Камітэта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Спіс правіць

У табліцы ніжэй аб'екты размешчаны ў храналагічным парадку іх дадання ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

# Выява Назва Месцазнаходжанне Час стварэння Год дадання ў спіс Крытэрыі
1   Геадэзічная дуга Струвэ
(рум.: Arcul geodezic Struve)
(1 пункт)
Найбліжэйшае паселішча: Рудзь
Раён: Сарокскі
(Сумесна з Нарвегіяй  , Швецыяй  , Фінляндыяй  , Расіяй  , Эстоніяй  , Латвіяй  , Літвой  , Беларуссю  , Украінай )
18161855 2005 1187 ii, iii, vi

Геаграфічнае размяшчэнне аб'екта правіць

Аб'екты Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Малдове

Папярэдні спіс правіць

У табліцы аб'екты размешчаны ў парадку іх дадання ў папярэдні спіс. У гэтым спісе прыведзены аб'екты, прапанаваныя ўрадам Малдовы ў якасці кандыдатаў на ўнясенне ў спіс Сусветнай спадчыны.

# Выява Назва Месцазнаходжанне Час стварэння Год дадання ў спіс Крытэрыі
1   Гісторыка-археалагічны комплекс Стары Архей
(рум.: Orheiul Vechi)
Вёска: Трэбужены
Раён: Архейскі
З VI стагоддзя да н.э. 2007 5238 v, vii
2   Чарназёмныя глебы Бельцкага стэпу
(рум.: Stepa Baltului)
Раёны: Гладзянскі, Рышканскі, Фалешцкі 2011 5647 v, ix, x

Геаграфічнае размяшчэнне аб'ектаў правіць

Кандыдаты, якія ўвайшлі ў Папярэдні спіс

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Tentative (англ.). UNESCO World Heritage Centre. — Спіс кандыдатаў у аб'екты Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Малдове. Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2012. Праверана 2 снежня 2010.
  2. The States Parties - Moldova. unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2012. Праверана 2 снежня 2010.

Спасылкі правіць