Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Расіі

спіс атыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя
Гэта старонка — інфармацыйны спіс.

У спісе Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Расійскай Федэрацыі значыцца 26 найменняў (на 2016 год), гэта складае 2,7 % ад агульнай колькасці (1052 на 2016 год). 16 аб'ектаў уключаны ў спіс па культурных крытэрыях, прычым 6 з іх прызнаны шэдэўрам чалавечага генія (крытэрый i), і 10 аб'ектаў уключаны па прыродных крытэрыях, прычым 4 з іх прызнаны прыроднымі феноменамі выключнай прыгажосці і эстэтычнай важнасці (крытэрый vii).

Акрамя гэтага, станам на 2016 год, 24 аб'екты на тэрыторыі Расіі знаходзяцца сярод кандыдатаў на ўключэнне ў спіс Сусветнай спадчыны[1]. Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, правапераемніцай якога з'яўляецца Расія, ратыфікаваў Канвенцыю аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 12 кастрычніка 1988 года[2]. Першыя аб'екты, размешчаныя на тэрыторыі Расіі, былі дададзены ў спіс у 1990 годзе на 14-й сесіі Камітэта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА

СпісПравіць

У табліцы ніжэй аб’екты размешчаны ў парадку іх дадання ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

# Выява Назва Месцазнаходжанне Час стварэння Год дадання ў спіс Крытэрыі
1 540   Гістарычны цэнтр Санкт-Пецярбурга і звязаныя з ім комплексы помнікаў
(руск.: Исторический центр Санкт-Петербурга и связанные с ним комплексы памятников)
Горад федэральнага значэння: Санкт-Пецярбург
Вобласць: Ленінградская
Федэральная акруга: Паўночна-Заходняя
XVIIIXX стагоддзі 1990 i, ii, iv, vi
2 544   Архітэктурны ансамбль Кіжскага пагоста
(руск.: Архитектурный ансамбль Кижского погоста)
Найбліжэйшы горад: Мядзведжагорск
Рэспубліка: Карэлія
Федэральная акруга: Паўночна-Заходняя
XVIIIXIX стагоддзі 1990 i, iv, v
3 545   Маскоўскі Крэмль і Красная плошча
(руск.: Московский Кремль и Красная площадь)
Горад федэральнага значэння: Масква
Федэральная акруга: Цэнтральная
XIIIXVII стагоддзі 1990 i, ii, iv, vi
4 604   Гістарычныя помнікі Ноўгарада і наваколляў
(руск.: Исторические памятники Новгорода и окрестностей)
Горад: Ноўгарад
Вобласць: Наўгародская
Федэральная акруга: Паўночна-Заходняя
XIXVII стагоддзі 1992 ii, iv, vi
5 632   Культурны і гістарычны ансамбль «Салавецкія астравы»
(руск.: Культурный и исторический ансамбль «Соловецкие острова»)
Найбліжэйшы горад: Кем
Вобласць: Архангельская
Федэральная акруга: Паўночна-Заходняя
XVIXVII стагоддзі 1992 iv
6 633   Белакаменныя помнікі Уладзіміра і Суздаля
(руск.: Белокаменные памятники Владимира и Суздаля)
Горад: Уладзімір, Суздаль
Вобласць: Уладзімірская
Федэральная акруга: Цэнтральная
XIIXIII стагоддзі 1992 i, ii, iv
7 634   Царква Узнясення ў Каломенскім
(руск.: Церковь Вознесения в Коломенском)
Горад федэральнага значэння: Масква
Федэральная акруга: Цэнтральная
XVI стагоддзе 1994 ii
8 657   Архітэктурны ансамбль Троіца-Сергіевай лаўры
(руск.: Архитектурный ансамбль Троице-Сергиевой лавры)
Горад: Сергіеў Пасад
Вобласць: Маскоўская
Федэральная акруга: Цэнтральная
XVXVIII стагоддзі 1993 ii, iv
9 719   Некранутыя лясы Комі
(руск.: Девственные леса Коми)
Рэспубліка: Комі
Федэральная акруга: Паўночна-Заходняя
1995 vii, ix
10 754   Возера Байкал
(руск.: Озеро Байкал)
Рэспубліка: Бурація
Вобласць: Іркуцкая
Федэральная акруга: Сібірская
1996 vii, viii, ix, x
11 765   Вулканы Камчаткі
(руск.: Вулканы Камчатки)
Край: Камчацкі
Федэральная акруга: Далёкаўсходняя
1996 vii, viii, ix, x
12 766   Цэнтральны Сіхатэ-Алінь
(руск.: Центральный Сихотэ-Алинь)
Край: Прыморскі
Федэральная акруга: Далёкаўсходняя
2001 x
13 768   Залатыя Алтайскія горы
(руск.: Золотые Алтайские горы)
Рэспубліка: Алтай
Федэральная акруга: Сібірская
1998 x
14 769   Убсунурская катлавіна
(руск.: Убсунурская котловина)
Рэспубліка: Тыва
Федэральная акруга: Сібірская
(Сумесна з Манголіяй  )
2003 ix, x
15 900   Заходні Каўказ
(руск.: Западный Кавказ)
Край: Краснадарскі, рэспубліка: Адыгея
Федэральная акруга: Паўднёвая
1999 ix, x
16 980   Гісторыка-архітэктурны комплекс «Казанскі крэмль»
(руск.: Историко-архитектурный комплекс «Казанский кремль»)
Горад: Казань
Рэспубліка: Татарстан
Федэральная акруга: Прыволжская
XVIXXI стагоддзі 2000 ii, iii, iv
17 982   Ансамбль Ферапонтава манастыра
(руск.: Ансамбль Ферапонтова монастыря)
Вёска: Ферапонтава
Вобласць: Валагодская
Федэральная акруга: Паўночна-Заходняя
XVXVII стагоддзі 2000 i, iv
18 994   Куршская каса
(руск.: Куршская коса)
Найбліжэйшы горад: Зеленаградск
Вобласць: Калінінградская
Федэральная акруга: Паўночна-Заходняя
(Сумесна з Літвой  )
2003 v
19 1070   Цытадэль, стары горад і крапасныя збудаванні Дзербента
(руск.: Цитадель, старый город и крепостные сооружения Дербента)
Рэспубліка: Дагестан
Федэральная акруга: Паўночна-Каўказская
VIXIX стагоддзі 2003 iii, iv
20 1023   Востраў Урангеля
(руск.: Остров Врангеля)
Аўтаномная акруга: Чукоцкі
Федэральная акруга: Далёкаўсходняя
2004 ix, x
21 1097   Ансамбль Новадзявочага манастыра
(руск.: Ансамбль Новодевичьего монастыря)
Горад федэральнага значэння: Масква
Федэральная акруга: Цэнтральная
XVIXVII стагоддзі 2004 i, iv, vi
22 1170   Гістарычны цэнтр Яраслаўля
(руск.: Исторический центр Ярославля)
Горад: Яраслаўль
Вобласць: Яраслаўская
Федэральная акруга: Цэнтральная
XVIXX стагоддзі 2005 ii, iv
23 1187   Геадэзічная дуга Струвэ (2 пункты)
(руск.: Геодезическая дуга Струве)
Найбліжэйшы горад: Кінгісеп
Вобласць: Ленінградская
Федэральная акруга: Паўночна-Заходняя
(Сумесна з Нарвегіяй  , Швецыяй  , Фінляндыяй  , Эстоніяй  , Латвіяй  , Літвой  , Беларуссю  , Малдовай  , Украінай  )
XIX стагоддзе 2005 ii, iii, vi
24 1234   Плато Путарана
(руск.: Плато Путорана)
Край: Краснаярскі
Федэральная акруга: Сібірская
2010 vii, ix
25 1299   Ленскія слупы
(руск.: Ленские столбы)
Найбліжэйшы горад: Пакроўск
Рэспубліка: Саха
Федэральная акруга: Далёкаўсходняя
2012 viii
26 981   Архітэктурна-гістарычны комплекс Булгар
(руск.: Архитектурно-исторический комплекс Булгар)
Найбліжэйшы горад: Болгар
Рэспубліка: Татарстан
Федэральная акруга: Прыволжская
XXV стагоддзі 2014 ii, vi

Геаграфічнае размяшчэнне аб’ектаўПравіць

Аб'екты Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Расіі

Папярэдні спісПравіць

У табліцы аб’екты размешчаны ў парадку іх дадання ў папярэдні спіс. У гэтым спісе прыведзены аб’екты, прапанаваныя ўрадам Расіі ў якасці кандыдатаў на ўнясенне ў спіс Сусветнай спадчыны.

# Выява Назва Месцазнаходжанне Час стварэння Год дадання ў спіс Крытэрыі
1 569   Культурна-гістарычны ландшафт АсаДжэйрах
(руск.: Культурно-исторический ландшафт Асса—Джейрах)
Рэспубліка: Інгушэція
Федэральная акруга: Паўночна-Каўказская
V стагоддзе да н.э.XVII стагоддзі 1996 не пазначаны
2 571   Архітэктурна-гістарычны комплекс «Багадзельня» графа Шарамеццева
(руск.: Архитектурно-исторический комплекс «Странноприимный дом» графа Шереметьева)
Горад федэральнага значэння: Масква
Федэральная акруга: Цэнтральная
XIX стагоддзе 1996 i, iii, vi
3 572   Валаамскі архіпелаг
(руск.: Валаамский архипелаг)
Рэспубліка: Карэлія
Федэральная акруга: Паўночна-Заходняя
З XIX стагоддзя 1996 не пазначаны
4 1111   Комплекс гістарычных будынкаў у Свіяжску
(руск.: Комплекс исторических зданий в Свияжске)
Рэспубліка: Татарстан
Федэральная акруга: Прыволжская
З XVI стагоддзя 1998 не пазначаны
5 1166   Гістарычны цэнтр Іркуцка
(руск.: Исторический центр Иркутска)
Вобласць: Іркуцкая
Федэральная акруга: Сібірская
З XIX стагоддзя 1998 не пазначаны
6 1168   Храм Хрыста Збавіцеля
(руск.: Храм Христа Спасителя)
Горад федэральнага значэння: Масква
Федэральная акруга: Цэнтральная
19941997 гады 1998 ii, vi
7 1185   Растоўскі крэмль
(руск.: Ростовский кремль)
Горад: Растоў
Вобласць: Яраслаўская
Федэральная акруга: Цэнтральная
XVII стагоддзе 1998 ii, iii, iv, vi
8 1460   Гістарычны цэнтр Енісейска
(руск.: Исторический центр Енисейска)
Край: Краснаярскі
Федэральная акруга: Сібірская
З XVII стагоддзя 2000 ii, iii, iv
9 1518   Царква Дзімітрыя на крыві
(руск.: Церковь Димитрия на крови)
Горад: Угліч
Вобласць: Яраслаўская
Федэральная акруга: Цэнтральная
XVII стагоддзе 2001 i, ii, iv
10 1638   Вялікі Пскоў
(руск.: Великий Псков)
Вобласць: Пскоўская
Федэральная акруга: Паўночна-Заходняя
З X стагоддзя 2002 i, ii, iv
11 1787   Петрогліфы Сікачы-Аляна
(руск.: Петроглифы Сикачи-Аляна)
Край: Хабараўскі
Федэральная акруга: Далёкаўсходняя
2003 не паказаны
12 1996   Даурскі запаведнік
(руск.: Даурский заповедник)
Край: Забайкальскі
Федэральная акруга: Сібірская
2005 x
13 1997   Камандорскія астравы
(руск.: Командорские острова)
Найбліжэйшае паселішча: Нікольскае
Край: Камчацкі
Федэральная акруга: Далёкаўсходняя
2005 vii, viii, ix, x
14 1998   Магаданскі запаведнік
(руск.: Магаданский заповедник)
Вобласць: Магаданская
Федэральная акруга: Далёкаўсходняя
2005 vii, viii, ix, x
15 5113   Краснаярскія слупы
(руск.: Красноярские столбы)
Найбліжэйшы горад: Краснаярск
Край: Краснаярскі
Федэральная акруга: Сібірская
2007 vii, viii, ix, x
16 5114 Васюганскія балоты
(руск.: Васюганские болота)
Вобласці: Омская, Новасібірская, Томская
Федэральная акруга: Сібірская
2007 vii, viii, ix, x
17 5368   Ансамбль Астраханскага крамля
(руск.: Ансамбль Астраханского кремля)
Горад: Астрахань
Вобласць: Астраханская
Федэральная акруга: Паўднёвая
XVI стагоддзе 2008 ii, iii, iv
18 5388   Ільменскія горы
(руск.: Ильменские горы)
Найбліжэйшы горад: Міяс
Вобласць: Чалябінская
Федэральная акруга: Уральскі
2008 vi, vii, viii
19 5422   Археалагічны музей-запаведнік Танаіс
(руск.: Археологический музей-заповедник Танаис)
Найбліжэйшы горад: Растоў-на-Доне
Вобласць: Растоўская
Федэральная акруга: Паўднёвая
III стагоддзе да н.э.V стагоддзе 2009 ii, iii, v
20 5517     Крамлі Расіі (Астраханскі, Пскоўскі, Угліцкі)
(руск.: Кремли России (Астраханский, Псковский, Угличский))
Гарады: Астрахань, Пскоў, Угліч
Вобласць: Астраханская, Пскоўская, Яраслаўская
Федэральная акруга: Паўднёвая, Цэнтральная, Паўночна-Заходняя
З XI стагоддзя 2010 ii, iii, iv
21 5571   Бікін (пашырэнне аб’екта Цэнтральны Сіхатэ-Алінь)
(руск.: Бикин)
Краі: Хабараўскі, Прыморскі
Федэральная акруга: Далёкаўсходняя
2010 x
22 5622   Архітэктурна-паркавы ансамбль Ізмайлава
(руск.: Архитектурно-парковый ансамбль Измайлово)
Горад федэральнага значэння: Масква
Федэральная акруга: Цэнтральная
XVII стагоддзе 2011 ii, iv
23 5666   Комплекс Башкірскі Урал (запаведнік Шульган-Таш і заказнік Алтын-Салок)
(руск.: Комплекс Башкирский Урал (заповедник Шульган-Таш и заказник Алтын-Солок))
Рэспубліка: Башкартастан
Федэральная акруга: Прыволжская
2012 i, iii, v, vi, viii, x
24 5922   Запаветы Кеназера
(руск.: Заветы Кенозера)
Вобласць: Архангельская
Федэральная акруга: Паўночна-Заходняя
2014 iii, iv, v, vi, vii

Геаграфічнае размяшчэнне аб’ектаўПравіць

Кандыдаты, якія ўвайшлі ў Папярэдні спіс

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. Tentative (англ.) . UNESCO World Heritage Centre. — Спіс кандыдатаў у аб'екты Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Расіі. Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2012. Праверана 23 верасня 2011.
  2. The States Parties - Russian Federation. unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2012. Праверана 23 верасня 2011.

СпасылкіПравіць