Спіс самых высокіх будынкаў Франкфурта-на-Майне

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

Франкфурт – адзін з нямногіх гарадоў Еўропы, якія маюць скайлайн ці панараму, якую дамінуюць небаскробы. Таму гэты горад часта называюць Mainhattan - намёк на Манхэтан у Нью-Ёрку. Асабліва шмат вышынных будынкаў знаходзяцца ў так званым Фінансавым квартале. Найбольш старымі вышыннымі будынкамі ў Франкфурце лічацца пабудаваныя паміж 1923 і 1926 Mousonturm і адміністрацыйны будынак I.G. Farben, сёння галоўны будынак універсітэта. Першыя будынкі вышынёй больш за 50 метраў існуюць з 50-х гадоў 20-га стагоддзя; небаскробы вышэй за 150 метраў пачалі будаваць у сярэдзіне 70-х гадоў. У 21 стагоддзі з’явіліся такія будынкі як Tower 185, Opernturm, Skyper, Gallileo, Nextower і Westhafen Tower. Зараз у Франкфурце ёсць 14 будынкаў вышэй за 150 метраў, з іх 10 вышэйшых будынкаў Германіі.

Від на Франкфурт з усходу

Будынак The Squaire над чыгуначным вакзалам франкфурцкага аэрапорта мае даўжыню 660 метраў, шырыню 65 метраў і вышыню 45 метраў. З плошчай каля 140 000 кв. метраў гэта самы вялікі офісны будынак у Германіі. Найвышэйшым збудаваннем Франкфурта з’яўляецца з 1978 года тэлевежа Europaturm (337,5 метраў). У Europaturm ёсць памяшканні для наведвальнікаў, але з-за недастатковай рэнтабельнасці яны былі зачынены ў 1999.

Час ад часу (дагэтуль у 1996, 1998, 2001, 2007 і 2013 гг.) у Франкфурце паводзіцца Фестываль небаскробаў. Падчас фестывалю каля пятнаццаці будынкаў, якія як правіла не з'яўляюцца агульнадаступнымі, адчыняюць для наведвальнікаў.

Панарама Франкфурта з Main Tower
Панарама Франкфурта з Main Tower


Самыя высокія будынкі правіць

Гэты спіс утрымлівае ўсе будынкі Франкфурта, вышыня якіх дасягае 100 метраў без надбудоў. Вышыня будынкаў узята пераважна з базы дадзеных Council on Tall Buildings and Urban Habitat [1] і Emporis [2]. Усе будынкі сартаваны ў адпаведнасці з афіцыйнай вышынёй. Яна ўключае ў сябе шпілі, калі яны з'яўляюцца часткай архітэктуры будынка, але не ўключае радыёантэны. Таксама пералічаны будынкі, якія яшчэ знаходзяцца ў стадыі будаўніцтва, але ўжо дасягнулі сваёй вышыні. Дадаткова пазначаны збудаванні, якія не класіфікуюцца як вышынныя будынкі, таму што менш за 50 працэнтаў ад іх агульнай плошчы можа выкарыстоўвацца як карысная плошча [3] (напрыклад тэлевізійныя вежы, царквы, стадыёны).

Назва будынка Выява Вышыня, м Паверхавасць Год пабудовы Заўвагі
Europaturm   01.0 337,5 1979 Тэлевежа. Другое па вышыні збудаванне у Германіі пасля Берлінскай тэлевежы.
1 Commerzbank Tower   01.0 259,9 56 1997 1997–2003 вышэйшы будынак Еўропы. 1997–2012 вышэйшы будынак Еўрапейскага саюза. З 1997 вышэйшы будынак Германіі. Вышыня з антэнай 300 метраў. Штаб-кватэра Commerzbank.
2 Messeturm   01.0 256,5 55 1990 1990–1997 вышэйшы будынак Еўропы. 1990–1997 вышэйшы будынак Еўрапейскага саюза. 1990–1997 вышэйшы будынак Германіі.
3 Westend Tower   01.0 208,0 53 1993 Штаб-кватэра DZ Bank.
4 Main Tower   01.0 200,0 55 1999 Вышыня з антэнай 240 метраў. Штаб-кватэра Landesbank Hessen-Thüringen. У верхніх паверхах знаходзіцца радыё і тэлебачанне студыі Hessischer Rundfunk, рэстаран, кафэ і назіральная пляцоўка.
5 Tower 185   01.0 200,0 55 2011 Штаб-кватэра PricewaterhouseCoopers у Германіі.
6 Trianon   01.0 186,0 45 1993 Штаб-кватэра DekaBank.
7 Новы будынак Еўрапейскага цэнтральнага банка   01.0 185,0 45 2014 Паўночная вежа мае з антэнай вышыню 201 метраў.
8 Opernturm   01.0 170,0 42 2009 Штаб-кватэра UBS у Германіі.
8 Taunusturm   01.0 170,0 40 2014
10 Silver Tower   01.0 166,3 32 1978 1978–1990 вышэйшы будынак Германіі. Былая штаб-кватэра Dresdner Bank.
11 Westend Gate   01.0 159,3 47 1976 1976–1978 вышэйшы будынак Германіі. У будынку размешчаны гатэль Marriott.
12 Deutsche Bank I   01.0 166,3 40 1984 Штаб-кватэра Deutsche Bank.
12 Deutsche Bank II   01.0 166,3 38 1984 Штаб-кватэра Deutsche Bank.
14 Skyper   01.0 153,8 38 2004 Асноўны арандатар DekaBank.
15 Eurotower   01.0 148,0 39 1977 З 1994 штаб-кватэра Еўрапейскага цэнтральнага банка.
16 Frankfurter Büro Center   01.0 142,4 40 1980 Асноўны арандатар Clifford Chance.
17 City-Haus I   01.0 142,1 42 1974 Асноўны арандатар DZ Bank.
18 Gallileo   01.0 136,0 38 2003 Асноўны арандатар Commerzbank. На першым паверсе знаходзіцца The English Theatre.
18 Nextower   01.0 136,0 32 2009
20 Pollux   01.0 130,0 33 1997 Асноўны арандатар Commerzbank. Частка архітэктурнага ансамбля Kastor und Pollux.
21 Garden Tower   01.0 127,0 25 1976 Асноўны арандатар Société Générale (Deutschland).
22 Messe Torhaus   01.0 117,0 30 1984 Асноўны арандатар Messe Frankfurt.
23 Japan Center   01.0 115,0 28 1996 Асноўны арандатар McKinsey & Company.
23 Park Tower   01.0 115,0 29 1997 Асноўны арандатар адвакатская кампанія Freshfields Bruckhaus Deringer.
25 Westhafen Tower   01.0 112,3 30 2003 Асноўны арандатар Еўрапейскі нагляд за страхаваннем і пенсійным забеспячэннем.
26 IBC   01.0 112,0 30 2003
27 Büro Center Nibelungenplatz   01.0 110,0 27 1996
28 Eurotheum   01.0 110,0 31 1999 Асноўны арандатар Еўрапейскі цэнтральны банк.
29 Neue Mainzer Straße 32–36   01.0 108,6 28 1973 Асноўны арандатар Еўрапейскі цэнтральны банк.
30 Holiday Inn Frankfurt City-South   01.0 100,0 25 1972 Асноўны арандатар InterContinental Hotels Group.

Будуюцца правіць

Назва будынка Вышыня, м Паверхавасць Запланаванае адкрыццё Заўвагі
1 Henninger-Turm (новы будынак) 01.0 140,0 40 2016 Henninger-Turm быў 120-метровым элеватарам, які належаў піваварнаму заводу Henninger і стаяў пусты з 2002 года. Замест элеватару будзе пабудаваны вышынны жылы дом падобны на знесены элеватар.
2 WinX 01.0 110,0 30 2016

Знесеныя правіць

Назва будынка Вышыня, м Год пабудовы Заўвагі
1 Henninger-Turm 01.0 120,0 1961 Элеватар, які належаў піваварнаму заводу Henninger. Знесены ў 2013 г.
2 AfE-Turm 01.0 116,0 1972 У быдынку былі размешчаны факультэты грамадскіх навук і гуманітарных навук універсітэта. Знесены (падарваны) ў 2014 г.

Зноскі правіць