«Стагадовае яйка» (англ.: Century egg; варыянт назвы — «Тысячагадовае яйка») — папулярная закуска кітайскай кухні; уяўляе сабой яйка, вытрыманае некалькі месяцаў у спецыяльнай сумесі без доступу паветра. Верагодна, правобразам «стагадовых яек» паслужылі яйкі, якія ў мэтах працяглага захоўвання засыпалі шчолачнай глінай.

Аўтарства
Краіна паходжання  Кітай
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Ачышчанае стагадовае яйка

Гатаванне правіць

Для гатавання «стагадовых яек» выкарыстоўваюцца, як правіла, качыныя або курыныя яйкі, часам таксама выкарыстоўваюцца і перапяліныя. Існуе цэлы шэраг варыянтаў іх гатавання, але ўсе яны зводзяцца да таго, каб пагрузіць яйкі ў асяроддзе з моцна шчолачнай рэакцыяй і цалкам ізаляваць ад паступлення паветра. Свежыя качыныя, курыныя або перапяліныя яйкі абмазваюць сумессю з чаю, вапны, солі, попелу і гліны, пасля чаго загортваюць у рысавае шалупінне і салому, змяшчаюць у кош і закопваюць у зямлю. У бытавых умовах для падрыхтоўкі шчолачнай абмазкі рэкамендуецца выкарыстоўваць шчолач — гідраксід натрыю, а для ізаляцыі ад паветра — палімерную плёнку.

У выніку складаных хімічных працэсаў бялок і жаўток яйка набываюць моцна шчолачную рэакцыю — іх pH павышаецца да 9 і нават 12 (амаль як паказчык для мыла). Працэс падрыхтоўкі яек займае прыкладна 15—20 дзён у залежнасці ад пары года (узімку даўжэй), але часта яйкі вытрымліваюць 3-4 месяцы.

У правільна прыгатаваных яек бялок набывае пругкую кансістэнцыю і робіцца цёмна-карычневага колеру, напаўпразрыстым. Жаўток робіцца крэмападобным, цёмнага колеру (ад светла-шэрага да практычна чорнага з зеленаватым адценнем), мае моцны аміячны пах. На паверхні вычышчанага ад шкарлупіны гатовага яйкі нярэдка можна заўважыць узоры, якія нагадваюць шэрань на акне, якія ўтвараюцца мікраскапічнымі крышталямі рэчываў, якія вылучаюцца з яйка. Гэта паслужыла прычынай іншай назвы дадзенай закускі ў кітайскай мове — «сасновыя яйкі», або «яйкі хваёвай ігліцы».

«Стагадовыя яйкі» адрозніваюцца добрай устойлівасцю ў захоўванні — калі іх пакінуць у абмазцы, яны могуць захоўвацца да некалькіх гадоў.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць