Стакгольмскі архіпелаг
Стакгольмскі архіпелаг (шведск.: Stockholms skärgård) — найбуйнейшы архіпелаг у Швецыі і адзін з найбуйнейшых у Балтыйскім моры.
Стакгольмскі архіпелаг | |
---|---|
шведск. Stockholms skärgård | |
Характарыстыкі | |
Колькасць астравоў | каля 24 000 |
Найбуйнейшы востраў | Вермдзё |
Агульная плошча | 530 км² |
Насельніцтва | 14 212 чал. (2005) |
Шчыльнасць насельніцтва | 26,82 чал./км² |
Размяшчэнне | |
59°23′16″ пн. ш. 18°44′09″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Балтыйскае мора |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Архіпелаг расцягнуўся на 60 км на ўсход ад Стакгольма. З поўдня на поўнач архіпелаг выцягнуўся ўздоўж узбярэжжа правінцый Сёдэрманланд і Упланд. Самы паўднёвы востраў архіпелага Эя, паўночны — Веддзё. З усходу архіпелаг аддзелены ад Аландскіх астравоў пралівам Паўднёвы Кваркен. У складзе архіпелага налічваецца каля 24 000 выспаў, астраўкоў і скал, буйнейшыя з якіх: Вермдзё, Грында, Інгарэ, Ісё, Мёя, Немдзё, Рэдлёга, Свартсё, Цюніігё, Уцё, Фінхамн, Хусарэ і Юстерэ.
Найбуйнейшымі гарадамі архіпелага, акрамя часткі Стакгольма, з’яўляюцца Густаўберг і Ваксхальм. Сяло Ітэрбю, размешчанае на востраве Рэсарэ, знакамітае тым, што ў яго гонар названы адразу чатыры хімічных элемента (эрбій, тэрбій, ітэрбій, ітрый).
Усе суднаходныя лініі з Балтыкі ў Стакгольм праходзяць скрозь архіпелаг. Існуе тры галоўныя праходы для глыбакамерных суднаў — Ландсарт, Сандхамн і Сёдэрарм.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |