Стакгольмскі філарманічны аркестр

Каралеўскі Стакгольмскі філарманічны аркестр (шведск.: Kungliga Filharmonikerna) — сімфанічны аркестр, які базіруецца ў Стакгольме. З 1926 асноўнай канцэртнай пляцоўкай аркестра з'яўляецца Стакгольмская канцэртная зала.

Быў заснаваны ў 1902 як аркестр Стакгольмскага канцэртнага таварыства, у 1914 пачаў функцыянаваць увесь час. У 1937 аркестр стаў асноўным аркестрам Шведскага радыё, у 1957 атрымаў сучасную назву, а ў 1992 — каралеўскі патранат. У першыя дзесяцігоддзі існавання аркестрам кіравалі такія вядомыя дырыжоры, як Георг Шнеевойгт, Вацлаў Таліх, Фрыц Буш, Ганс Шміт-Ісерштэт.

Сярод вядомых выступленняў аркестра — Стакгольмскі міжнародны фестываль кампазітараў, які праходзіць штогод ў маі, і Кампазітарскі тыдзень, прысвечаныя творчасці аднаго адпаведна замежнага ці шведскага сучаснага кампазітара, музычнае суправаджэнне ўручэння Нобелеўскіх прэмій і Polar Music Prize.

Спасылкі

правіць