Сталіна Азімаўна Азаматава

Сталіна Азімаўна Азаматава (2 студзеня 1940, Сталінабад, Таджыкская ССР — 17 красавіка 2020, Душанбэ) — таджыкская артыстка балета і кіно. Балетмайстар. Заслужаная артыстка Таджыкскай ССР (1968). Народная артыстка Таджыкістана (2005).

Сталіна Азімаўна Азаматава
Род дзейнасці балерына, балетмайстар, акцёрка, балетны педагог
Дата нараджэння 2 студзеня 1940(1940-01-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 красавіка 2020(2020-04-17) (80 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства

Біяграфія правіць

Выпускніца Ленінградскага харэаграфічнага вучылішча ім. А. Я. Ваганавай (1958) (цяпер Акадэмія рускага балета імя А. Я. Ваганавай). Вучаніца педагогаў М. В. Баярчыкавай і Н. А. Жалязновай. Пасля заканчэння вучылішча з 1958 года выступала на сцэне Таджыкскага акадэмічнага тэатра оперы і балета ім. С. Айні — салістка, затым балетмайстар.

Выконвала вядучыя партыі ў розных балетах.

З 1963 года — выкладчык танца ў Душанбінскай харэаграфічнай школе. У 1977 годзе скончыла факультэт рэжысуры балета ГІТІСа (педагогі А. А. Лапауры і Л. М. Таланкіна).

Балетныя партыі правіць

  • Жызэль у аднайменным балеце Адана,
  • Медора ў балеце «Карсар» Адольфа Адана, Леа Дэліба, Рыкарда Дрыга, Пуні;
  • Генрыэта — «Вялікі вальс» на муз. І. Штраўса),
  • Мерсэдэс «Дон Кіхот» Мінкуса,
  • Джульета ў Рамэа і Джульета;
  • Фані «Сцежкай грому» Кара Караева і інш.

Фільмаграфія правіць

З 1959 г. здымалася ў кіно. Сталіна Азаматава знялася ў больш як 20 кінакарцінах. У 32 гады сышла з кіно, цалкам прысвяціўшы сябе балету.

  • 1959 — Лёс паэта
  • 1959 — Насрэддзін у Хаджэнце, або зачараваны прынц — Зумрад
  • 1959 — Калі квітнеюць ружы — Дыльбар
  • 1959 — Лэйлі і Меджнун (фільм-балет) — эпізод
  • 1960 — Аперацыя «Кобра» — Лютфі Саідава, вясковая настаўніца.
  • 1961 — Зумрад — аграном Гульчын
  • 1963 — Любіць — не любіць? — Зухра
  • 1963 — Дванаццаць гадзін жыцця
  • 1964 — Цяжкі шлях — Мубарак
  • 1964—1002 ноч — Зарына
  • 1965 — Самая паслухмяная — Аніса
  • 1965 — 12 магіл Ходжы Насрэддзіна — Зарына Бурханава
  • 1968 — Белы раяль — Лола, пляменніца Ю. Ю. Ахмедава
  • 1970 — Дарогі бываюць розныя — Фарыда
  • 1972 — Усходняе паданне