Станіслаў Аляксандравіч Прыбытак
Станіслаў Аляксандравіч Прыбытак (Пржыбытак; 25 верасня 1852, Мінск — 13 жніўня 1927, Варшава) — медык, хімік, педагог.
Станіслаў Аляксандравіч Прыбытак | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 верасня 1852 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 жніўня 1927 (74 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1869 годзе Мінскую класічную гімназію, у 1874 годзе Пецярбургскі ўніверсітэт, у 1877 годзе Ваенна-медыцынскую акадэмію. Прымаў удзел у вайне супраць Турцыі як палкавы ўрач. За дысертацыю «Некаторыя прадукты акіслення шмататамных спіртоў» атрымаў ступень доктара медыцыны. У 1881—1889 лабарант аддзялення анатамічнай хіміі Пецярбургскага ўніверсітэта. У 1889 годзе атрымаў ступень магістра хіміі і выбраны на пасаду ад’юнкт-лабаранта ў Імператарскай ваенна-медыцынскай акадэміі. 3 1891 года выкладчык акадэміі, загадчык гарадской санітарнай лабараторыі ў Пецярбургу.
Навуковая дзейнасць
правіцьАўтар шматлікіх артыкулаў па хіміі ў перыядычным друку: «Аб арганічных двухвокісах» (1887, магістарская дысертацыя), «Даследаванне хімічнага саставу лістоў каўказскіх чарніц» (1889), «Аб дыоксіадыпінавай кіслаце» i інш.
Літаратура
правіць- Прыбытак (Пржыбытак) Станіслаў Аляксандравіч // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б. І. Сачанка (гал. рэд) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995.