Станіслаў Валэйша
Станіслаў Валэйша — беларускі грамадскі дзеяч.
Станіслаў Валэйша | |
---|---|
Род дзейнасці | палітык |
Месца нараджэння | |
Член у |
Біяграфія
правіцьЗ канца 1915 г. адзін з арганізатараў беларускага кааператыву «Раніца» ў Вільні, быў яго віцэ-маршалкам. У 1920 г. фігураваў у спісе «беларускіх работнікаў у Вільні і ваколіцах». Быў сябрам прэзідыуму Віленскай Беларускай рады, сябрам Віленскага БНК, загадчыкам яго юрыдычнага аддзела і старшынёй Рэвізійнай камісіі. З'яўляўся таксама старшынёй рэвізійнай камісіі Беларускага камітэта дапамогі ахвярам вайны, старшынёй Рады старшыняў Беларускага музычна-драматычнага гуртка, уваходзіў у склад Беларускай цэнтральнай школьнай рады.
Падчас парламенцкіх выбараў 1922 г. з'яўляўся старшынёй Беларускага цэнтральнага выбарчага камітэта гораду Вільні.
У пачатку 1920-х гг. — арганізатар і старшыня Беларускага грамадзянскага сабрання ў Вільні, пасля актывіст палянафільскіх арганізацый. Заснаваў г. зв. Беларускі клуб у Вільні, які ў 1925 г. быў закрыты польскімі ўладамі як асяродак азартных гульняў.
19 жніўня 1933 г. у заходнебеларускай газеце «Родны край» згадвалася, што Валэйша «сядзіць у астрозе за крымінальныя праступкі».
Зноскі
Літаратура
правіць- Кароткі нарыс беларускага пытання. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2009. — 396 с. — ISBN 978-985-6901-22-8.