Родны край (1919)
«Родны край» — грамадска-палітычная і літаратурная газета. Выдавалася на беларускай мове ў Гародні 22 чэрвеня—10 ліпеня 1919 г. Рэдактар Тамаш Грыб. На шостым нумары газета забаронена, рэдактар арыштаваны[1].
«Родны край» | |
---|---|
Тып | газета |
Заснавальнік | Тамаш Грыб |
Рэдактар | Тамаш Грыб |
Галоўны рэдактар | Тамаш Тамашавіч Грыб |
Заснавана | 1919 |
Спыненне публікацый | 1919 |
Палітычная прыналежнасць | Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс |
Гісторыя
правіцьВыдавалася ў Гародні беларускімі эсэрамі. Апісвала самаўпраўства польскіх уладаў. Паведамляла пра культурнае жыццё на Гарадзеншчыне. Выдадзена 6 нумароў. пасля чаго выданне забаранілі польскія ўлады, а рэдактара Тамаша Грыба арыштавалі[2]. 20 ліпеня 1919 за ўдзел у выданні газеты была арыштаваная і Паўліна Мядзёлка[3].
Тэматыка
правіцьАдлюстроўвала палітычную лінію партыі беларускіх эсэраў, пазіцыі радыкальна настроеных беларускай інтэлігенцыі і сялян у пачатку акупацыі Гродзеншчыны польскімі войскамі. Пісала пра факты самаўпраўства польскіх улад, заклікала да аб’яднання ўсе апазіцыйна настроеныя да заваёўнікаў сілы. Змяшчала інфармацыю пра культурна-асветнае жыццё на Гродзеншчыне. Надрукавала публіцыстычныя выступленні па бягучым палітычным моманце Тамаша Грыба (пад крыптанімам «А. Н-ка» — Антон Небарака), артыкул пра Люблінскую унію 1569 г. (пад псеўд. Беларус), карэспандэнцыі аб праследаванні беларускай школы і барацьбе за яе існаванне П. Мядзёлкі (пад крыптанімам «П-нка» — Паўлінка). Вершы В. Нядзельскай і П. Цёмнага ў алегарычнай форме адлюстроўвалі настроі інтэлігенцыі, заклікалі да супраціўлення акупацыйным уладам.
Крыніцы
правіць- ↑ Турук, с. 67
- ↑ Начальнік Віленскага Округу… // Беларуская думка : газета. — 1919, 26 ліпня. — № 55. — С. 4.
- ↑ Г. В. Кісялёў. Паўліна Мядзёлка(недаступная спасылка) // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Глыбоцкага раёна / Гал. рэд. Б. І. Сачанка і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1995.
Літаратура
правіць- Арсень Ліс. «Родны край» / Арсень Ліс // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. — С. 118, 119.
- Беларусь. З Горадні. // Беларуская думка : газета. — 1919, 23 ліпня. — № 52. — С. 4.
- Газеты Беларусі, 1776—1975: Рэтрасп. бібліягр. паказ. / Склад. Л. М. Няхайчык і інш.; Навук. рэд. В. У. Скалабан. — Менск: Нацыянальная кніжная палата Беларусі, 2003. — С. 135 (№ 1147). — 322 с. — 700 экз. — ISBN 985-6020-28-X.
- Пяткевіч А. М. «Родны край» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13). С. 397.