Станіслаў Ваньковіч
(XVII ст.) падчашы смаленскі
Станіслаў Ваньковіч (польск.: Stanisław Wańkowicz; ? — ?) — ураднік і землеўласнік.
Станіслаў Ваньковіч | |
---|---|
Род | Ваньковічы |
Бацька | Пётр Ваньковіч |
Маці | Ганна з Дунін-Глушынскіх[d] |
Жонка | Ганна з Корсакаў[d][1] |
Дзеці | Ян Антоні Ваньковіч |
Біяграфія
правіцьНалежаў да сярэднезаможнага каталіцкага шляхецкага роду Ваньковічаў герба «Ліс». Сын Пятра, войскага менскага, і Ганны з Дунін-Глушынскіх[2].
Набыў у 1672 годзе ў Тамаша і Кацярыны з Друцкіх-Любецкіх Цадроўскіх маёнткі Сяменькавічы і Слабодка Менскага павета. Уладальнік маёнтка Дамашы (Дамашэвічы) Менскага павета (1682)[2].
Сям’я
правіцьУ першым шлюбе з дачкой менскага стражніка Крысцінай Цадроўскай, у другім — з дачкой полацкага харужага Ганнай Корсак. Дзеці[2]:
- Казімір, памёр у дзіцячым узросце;
- Андрэй, смяротна паранены ў бітве пад Алькенікамі ў 1700 годзе.
- Тамаш (пам. да 1746), чашнік менскі (1704), асуджаны на баніцыю да 1706 года. Жонка Тэафіла Корсак.
- Ян-Антоні (пам. да 1766), чашнік менскі (прывілей караля Аўгуста ІІІ ад 06.10.1744), уладальнік маёнтка Забашавічы Мінскага павета (1753). Жонка Кацярына Бруханская.
- Эмерэнцыяна, муж гараднічы Добрынскай зямлі Міхал Равінскі.
Зноскі
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 4, Ziemia smolenśka i województwo smolenśkie XIV-XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2003. — С. 125. — 412 с. — ISBN 83-7181-279-5
- ↑ а б в г Ваньковічы // Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 3. В. / Дз. Матвейчык [і інш.]; навук. рэд. А. Рахуба. — Мінск, 2014. — С. 143-144. — 663 с. — ISBN 978-985-01-1095-4.
Літаратура
правіць- Ваньковічы // Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 3. В. / Дз. Матвейчык [і інш.]; навук. рэд. А. Рахуба. — Мінск, 2014. — С. 143-144. — 663 с. — ISBN 978-985-01-1095-4.