Станіслаў Тупік
Станіслаў Тупік (літ.: Stanislovas Tupikas, польск.: Stanisław Tupik; 1613 — 12 сакавіка 1682[1]) — літоўскі педагог і пісьменнік. Доктар багаслоўя, прафесар Віленскага ўніверсітэта[2].
Станіслаў Тупік | |
---|---|
Дата нараджэння | 1613 |
Дата смерці | 12 сакавіка 1682 |
Род дзейнасці | педагог, выкладчык, рэктар Вільнюскага ўніверсітэта, філосаф, багаслоў, пісьменнік |
Месца працы | Віленскі ўніверсітэт, Пінскі езуіцкі калегіум |
Навуковая ступень | доктар навук |
Навуковае званне | прафесар |
БіяграфіяПравіць
9 жніўня 1628 г. уступіў у Вільні ў Таварыства Ісуса[3]. У 1646—1647 навучальным годзе Станіслаў Тупік чытаў семінарыстам-езуітам логіку, а ў 1648—1649 навучальным годзе навучаў маладых езуітаў метафізіцы ў Пінскім езуіцкім калегіуме[4]. У 1645—1650 гг. з перапынкамі выкладаў курс філасофіі ў Віленскім універсітэце[2]. З 1658 па 1666 гг. — прыдворны місіянер гетмана вялікага літоўскага і віленскага ваяводы Паўла Яна Сапегі[3].
У 1666—1669 гг. — рэктар Пінскага калегіума[5], а ў 1669—1672 гг. рэктар Віленскага ўніверсітэта[6]. Спеведнік віленскага біскупа (1674—1679) і суперыёр езуіцкай рэзідэнцыі ў Навагрудку (1679—1682)[3].
БібліяграфіяПравіць
- Tupikas, Stanislovas. Śmierć pańska … pana Pawła Iana Sapiehi, woiewody wileńskiego […]. W Wilnie : z drukarni Akad. Societatis Iesu, 1667.[7].
- Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / оprac. L. Grzebień . — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
Зноскі
- ↑ TUPIK Stanisław (польск.)
- ↑ а б Tupikas, Stanislovas(недаступная спасылка) (літ.)
- ↑ а б в Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
- ↑ Очерки истории культуры Пинска XIV—XVIII веков (руск.)
- ↑ Калегіум езуітаў
- ↑ ACADEMIA ET UNIVERSITAS VILNENSIS SOCIETATIS IESU / JĖZAUS DRAUGIJOS AKADEMIJA IR UNIVERSITETAS (1579—1773) (літ.)
- ↑ Tupikas, Stanislovas. Śmierć pańska … pana Pawła Iana Sapiehi, woiewody wileńskiego […]. W Wilnie : z drukarni Akad. Societatis Iesu, 1667.