Станіслаў Уладзіміравіч Чадовіч

Станіслаў Уладзіміравіч Чадовіч (нар. 24 жніўня 1992, Магілёў, Магілёўская вобласць, Беларусь) — беларускі цяжкаатлет. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы 2014 года, чэмпіён Еўропы сярод моладзі 2014 года.

Станіслаў Чадовіч
Пол мужчынскі
Поўнае імя Станіслаў Уладзіміравіч Чадовіч
Спецыялізацыя цяжкая атлетыка
Нарадзіўся 24 жніўня 1992(1992-08-24) (31 год)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь

Біяграфія правіць

Сярэбраны прызёр Чэмпіянату Еўропы сярод юнакоў 2009 года ў Эйлаце ў вагавай катэгорыі да 50 кг, паказаўшы ў суме вынік 235 кг — 107 кг у рыўку і 128 кг у штуршку.

Чэмпіён Еўропы сярод юніёраў 2010 года ў Лімасоле ў вагавай катэгорыі да 56 кг, паказаўшы ў суме вынік 257 кг — 117 кг у рыўку і 140 кг у штуршку.

На Чэмпіянаце Еўропы 2011 года ў Казані ў вагавай катэгорыі да 56 кг заняў 5-месца з сумарным вынікам 254 кг — 118 кг у рыўку і 134 кг у штуршку. У тым жа годзе стаў сярэбраным прызёрам Чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў у Бухарэсце ў вагавай катэгорыі да 56 кг, паказаўшы ў суме вынік 254 кг — 117 кг у рыўку і 137 кг у штуршку.

На Чэмпіянаце Еўропы сярод юніёраў 2012 года ў вагавай катэгорыі да 62 кг заняў 4-месца з сумарным вынікам 275 кг — 127 кг у рыўку (другое месца) і 148 кг у штуршку. У тым жа годзе стаў чэмпіёнам Беларусі ў вагавай катэгорыі да 62 кг з сумарным вынікам 289 кг — 133 кг у рыўку (першае месца) і 156 кг у штуршку (першае месца).

Сярэбраны прызёр Чэмпіянату Еўропы сярод моладзі 2013 года ў вагавай катэгорыі да 62 кг, паказаўшы ў суме вынік 281 кг — 131 кг у рыўку (першае месца) і 150 кг у штуршку (другое месца).

Сярэбраны прызёр Чэмпіянату Еўропы 2014 года ў Тэль-Авіве ў вагавай катэгорыі да 62 кг, паказаўшы ў суме вынік 293 кг — 135 кг у рыўку (трэцяе месца) і 158 кг у штуршку (трэцяе месца). У тым жа годзе на Чэмпіянаце свету ў вагавай катэгорыі да 62 кг заняў 6-е месца з сумарным вынікам 296 кг — 137 кг у рыўку (пятае месца) і 159 кг у штуршку (сёмае месца). Чэмпіён Еўропы сярод моладзі 2014 года ў вагавай катэгорыі да 62 кг з сумарным вынікам 290 кг — 132 кг у рыўку (першае месца) і 158 кг у штуршку (першае месца).

На Чэмпіянаце свету 2015 года ў вагавай катэгорыі да 62 кг заняў толькі 8-е месца, паказаўшы ў суме вынік 322 кг — 142 кг у рыўку і 180 кг у штуршку.

Зноскі

Спасылкі правіць