Станіслаў Шырокі
Станіслаў Шырокі (21 кастрычніка 1881, в. Чапялі, Сакольскі павет Гродзенскай губерні, Расійская імперыя — 1956) — каталіцкі святар заходняга абраду, магістр тэалогіі, удзельнік беларускага хрысціянскага руху.
Станіслаў Шырокі | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 кастрычніка 1881 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1956 |
Альма-матар | |
Член у |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1881 г. на Сакольшчыне ў сялянскай сям’і Міхаіла Шырокага. Вучыўся ў Сакольскім павятовым вучылішчы. З кастрычніка 1901 г. — клерык Віленскай духоўнай каталіцкай семінарыі. Пасвячоны ў святары ў 1905 годзе. У 1909—1912 — адміністратар у парафіі ў Ружанах. Выказаў жаданне вучыцца за свой кошт у Мітрапалітальнай каталіцкай духоўнай акадэміі ў Пецярбургу. У час вучобы далучыўся да дзейнасці беларускага гуртка студэнтаў. Удзельнік I з’езда беларускіх каталіцкіх святароў у Мінску (24-25.5.1917). Сябра саюза ксяндзоў-беларусаў. З 1917 годзе — пробашч у Парафіянаве. Выступаў за беларусізацыю нацыянальна-рэлігійнага жыцця сярод католікаў-беларусаў. 27.12.1919 абраны ў раду прасінадальных суддзяў пры біскупскай курыі Віленскай дыяцэзіі. З 1924 выконваў святарскія абавязкі ў Янаве Сакольскага павета. З 1933 служыў пробашчам у Крынках і адначасова кіраваў Бераставіцкім дэканатам. У 1935 г. пераведзены ў Кузніцу. Быў сталым падпісчыкам беларускага каталіцкага выдання «Chryścijanskaja Dumka». Памёр у 1956 годзе.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны / Аўтар-укладальнік Ю. Гарбінскі. — Мн.-Мюнхен: Беларускі кнігазбор, 1999. ISBN 985-6318-65-3