Адкрыць галоўнае меню

Станіслаў з Шчэпанава (польск.: Stanisław ze Szczepanowa, 26 ліпеня 1030, Шчэпанаў — 11 красавіка 1079, Кракаў) — кракаўскі біскуп, быў забіты польскім каралём Баляславам II Смелым і прылічаны каталіцкай царквой да святых мучанікаў.

Станіслаў са Шчэпанава
польск.: Stanisław ze Szczepanowa
Партрэт
Род дзейнасці: ксёндз
Дата нараджэння: 26 ліпеня 1030 ці 26 ліпеня 1030(1030-07-26)[1]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 11 красавіка 1079 (48 гадоў), 8 мая 1079(1079-05-08)[2] (48 гадоў) ці 11 красавіка 1079(1079-04-11) (48 гадоў)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Commons-logo.svg Станіслаў са Шчэпанава на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Станіслаў быў сынам польскага двараніна, доўгачаканым першынцам, якога бацька, паводле абяцання, з дзяцінства рыхтаваў на служэнне Богу. Станіслаў стаў святаром і канонікам у саборы Кракава, праславіўся як прапаведнік і ў 1072 годзе быў абраны мясцовым біскупам. Сталіца Польшчы тады знаходзілася ў Гнезна, і, калі польскі кароль Баляслаў II зняславіў сябе згвалтаваннем адной дваранкі, архібіскуп Гнезна павінен быў бы асудзіць караля. Але ўсе прамаўчалі, акрамя Станіслава. Калі аднойчы кароль прыйшоў у сабор, дзе служыў біскуп, малітвы былі адразу спыненыя. Разгневаны кароль спярша паслаў слуг забіць Станіслава, калі ж тыя адмовіліся, засек яго сам. Рымскі Папа Рыгор VII наклаў на Польшчу інтэрдыкт.

Зноскі

  1. Stanislaus of Szczepanów // https://pantheon.world/profile/person/Stanislaus_of_Szczepanów Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000 Праверана 29 жніўня 2019.

СпасылкіПравіць