Лютненскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Лю́тненскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Лютня.

Лютненскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мсціслаўскі раён
Уключае 14 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Лютня
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 20 лістапада 2013
Насельніцтва (2009) 1 125
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6

Гісторыя

правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Старасельскі сельсавет у складзе Мсціслаўскага раёна Калінінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Старое Сяло. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Мсціслаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 18 лістапада 1966 года ў склад сельсавета з Падсолтаўскага сельсавета перададзена вёска Леснікі[1]. 6 красавіка 1973 года скасавана вёска Фастава[2]. 29 мая 1978 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Лютня, сельсавет перайменаваны ў Лютненскі[3]. 20 лістапада 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Капачоўскага сельсавета[4].

Насельніцтва

правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1125 чалавек[5], з іх 93,9 % — беларусы, 5,8 % — рускія[6].

На момант скасавання ў сельсавет уваходзіла 14 населеных пунктаў:

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 лістапада 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 6 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 29 мая 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).
  4. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.