Старая плошча (Масква)

Старая плошчапешаходная вуліца ва ўсходняй частцы Кітай-горада ў Маскве. Праходзіць ад плошчы Ільінскія Вароты да плошчы Варварскія Вароты. Сфармавалася пад канец XVIII стагоддзя як праезд уздоўж крапасной сцены. Сучасны від склаўся ў 1900-x гадах, калі былі перабудаваны прылеглыя да плошчы кварталы Кітай-горада. У 1930-х была знесена сцяна, што адлучала Старую плошчу ад Кітайгародскага (Кітайскага) праезду[1].

Старая плошча
Цвярскі раён
Фатаграфія
Від з паветра: Старая плошча і Ільінскі сквер, 2017 год
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад
Акруга ЦАА
Працягласць 420 м
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Калужска-Рыжская лініяТаганска-Краснапрэсненская лінія Кітай-горад
Ранейшыя назвы Новая плошча (1870—1890-я гады)
Паштовы індэкс 103132 (№ 2, 4, 8, 8/5), 103070 (№ 6, 10/4)
Нумары тэлефонаў +7(495) xxx-xx-xx
на OpenStreetMap
на Картах Google
Commons-logo.svg Старая плошча на Вікісховішчы

Назва Старая плошча ў гутарковай гаворцы асацыявалася з вышэйшым кіраўніцтвам, таму што ў савецкі перыяд у доме № 4 па Старай плошчы знаходзіўся Цэнтральны камітэт КПСС. Па стане на 2018 год гэты будынак займае Адміністрацыя прэзідэнта[1].

Назва Старая плошча характэрна тым, што ўтрымлівае дзве тапаграфічныя памылкі і не адпавядае рэчаіснасці. Першае, Старая плошча насамрэч з'яўляецца вуліцай, а другое, гістарычна яна з'явілася пазней Новай плошчы[2].

ГісторыяПравіць

У XIV—XV стагоддзях на месцы сучаснай Старой плошчы рос лес, што бараніў Крэмль ад нападаў з усходу. Пасля стварэння крапасной сцяны для абароны ад Крымска-нагайскіх набегаў у 1530-х гадах тэрыторыі будучых Старой і Новай плошчаў сталі часткай Кітай-горада[3].

У 1783 годзе на месца плошчаў быў перанесены таўкучы рынак, які раней знаходзіўся на Манежнай плошчы. Для яго пад аркамі Кітайгародскай сцяны былі ўсталяваны больш за дзвесце драўляных крам, а праз тры гады дадаткова збудавалі яшчэ 74 каменных. Па традыцыі XVIII стагоддзя зваць плошчай кожнае гандлёвае месца з крамамі, новая тэрыторыя атрымала назву Новай плошчы — у супрацьстаўленне старой Краснай плошчы[3].

У час пажару 1812 года згарэлі ўсе драўляныя пабудовы, у тым ліку гандлёвыя крамы. Дзякуючы гэтаму з'явілася магчымасць пашырыць праходы ўздоўж сцяны. Тым часам праезд ад Варварскіх да Ільінскіх варот стаў звацца Старай плошчай, а ад Ільінскіх да Уладзімірскіх — Новай. Будаванне ішло толькі па цотным боку вуліцы, бо з процілеглага боку знаходзілася Кітайгародская сцяна[1].

У 1870-х гадах гэтыя плошчы сталі зваць наадварот: Старую — Новай, а Новую — Старой.

У 1899 годзе блышыны рынак, перанесены на Старую плошчу з Манежнай больш за стагоддзе назад, пераехаў у слабаду Садоўнікі за Вялікі Вусцьінскі мост. Крамы і гандлёвыя ўстановы былі зачынены і ў будынках засталіся толькі склады і канторы[2].

У пачатку XX стагоддзя на Старай плошчы былі пабудаваны два вялікія гандлёвыя дамы і адна гасцініца. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі гэтыя будынкі занялі савецкія партыйныя арганізацыі[3]. У 1934 годзе сцяна Кітай-гарады была знесена, Старую плошчу злучылі з Кітайгародскім праездам тэрасамі і ўсходамі, заасфальтавалі і пасадзілі дрэвы. Такім чынам быў сфармаваны яе сучасны від[4].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Мария Подъяпольская Старая площадь. Узнай Москву. Праверана 13 лютага 2018.
  2. 2,0 2,1 Боярский двор. Модерн для бояр.. Прогулки по Москве. Праверана 13 лютага 2018.
  3. 3,0 3,1 3,2 Старая площадь. Твоя Москва (11 лютага 2012). Праверана 13 лютага 2018.
  4. Старая и Новая площади. Недвижимость Москвы (20 ліпеня 2009). Праверана 22 лютага 2018.

ЛітаратураПравіць

  1. Москва: Архитектурный путеводитель / И. Л. Бусева-Давыдова, Мария Нащокина, М. И. Астафьева-Длугач. — М.: Стройиздат, 1997. — 512 с. — ISBN 5-274-01624-3.
  2. Московский модерн / Мария Нащокина. — 2-е изд. — М.: Жираф, 2005. — 560 с. — 2 500 экз. — ISBN 5-89832-042-3.
  3. Из истории московских улиц / Пётр Сытин. — М.: АСТ, 2008. — 464 с. — ISBN 978-5-17-049554-2.
  4. Сердце Москвы. От Кремля до Белого города / Сергей Романюк. — М.: Центрполиграф, 2013. — 912 с. — ISBN 978-5-227-04778-6.
  5. Москва в кольце Садовых / Юрий Федосюк. — М.: Центрполиграф, 2009. — 448 с. — ISBN 978-5-17-057365-3.

СпасылкіПравіць