Старшы палкоўнік

воінскае званне ва ўзброеных сілах КНР, КНДР, В’етнама, Аргенціны і Марока

Старшы палкоўнік (кіт.: 大校, Да сяо) — воінскае званне ва ўзброеных сілах некаторых дзяржаў свету.

Маецца ва ўзброеных сілах КНР (大校), КНДР (тэчва, 대좌), В’етнама (Đại tá), Аргенціны і Марока. Званне стаіць вышэй за палкоўніка, але ніжэй за генерал-маёра. Старшы палкоўнік у НВАК мае размешчаныя падоўжна ў шэраг чатыры зоркі на пагоне з двума прасветамі. У старшага палкоўніка Карэйскай Народнай Арміі чатыры вялікіх зоркі размешчаны як у сучаснага расійскага капітана, але на пагоне з двума прасветамі, а ў старшага палкоўніка В’етнамскай Народнай Арміі тыя ж чатыры зоркі размешчаны чатырохвугольнікам над двума палоскамі на пятліцы.

Адпавядае рангу брыгадзір Брытанскай арміі і брыгаднаму генералу арміі ЗША.

Знакі адрознення

правіць

Ніжэй прадстаўлены знакі адрознення ў выглядзе пагонаў і пятліц: