Стральба на летніх Алімпійскіх гульнях 2024

Спаборніцтвы па стральбе на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 года пройдуць з 27 ліпеня па 5 жніўня 2024 года ў Нацыянальным стралковым цэнтры ў горадзе Шатару.[1][2] Колькасць стралкоў, якія ўдзельнічалі ў пятнаццаці спаборніцтвах, была скарочана з 360 на папярэдніх Гульнях да 340 пры роўным размеркаванні паміж мужчынамі і жанчынамі. Акрамя таго, у алімпійскую праграму па стральбе ўнесены шэраг істотных змяненняў, у тым ліку новы фармат фіналаў і замену спаборніцтваў змешаных каманд у трапе на спаборніцтвы змешаных каманд у скіце.[3][4]

Фармат спаборніцтваў

правіць

Усе стрэлкі, якія выйдуць у алімпійскі фінал у індывідуальных спаборніцтвах, пачнуць выступленне ў фінале з нуля і павінны будуць выканаць пэўную колькасць стрэлаў у спаборніцтве з выбываннем. У спаборніцтвах па стральбе з малакалібернага пісталета і стэндавых дысцыплінах па чатыры фіналісты будуць спаборнічаць у дзвюх групах з выбываннем, а пераможцы і тыя, хто зойме другое месца, будуць змагацца ў фінале і паядынку за 3 месца адпаведна. У спаборніцтвах па стральбе з вінтоўкі і пнеўматычнага пісталета восем фіналістаў будуць спаборнічаць адзін з адным у спаборніцтве з выбываннем, пасля чаго два стралкі будуць змагацца ў паядынку за залаты і сярэбраны медалі.[5]

Кваліфікацыя

правіць

Асноўная колькасць квотных месцаў была размеркавана па выніках сусветных і кантынентальных чэмпіянатаў, праведзеных у перыяд з 24 жніўня 2022 года да 27 мая 2024 года.[6] Пасля гэтага ISSF праверыў сусветны рэйтынг у кожным з відаў індывідуальнай стральбы. Стралок з самым высокім рэйтынгам, які не прайшоў кваліфікацыю ні на адным спаборніцтве і чый НАК не атрымаў квоту ў адпаведнай дысцыпліне, атрымаў прамую алімпійскую квоту.[7] Як і на папярэдніх Гульнях, Францыі, як краіна-арганізатару, гарантавана дванаццаць квотных месцаў, па адным у кожным з індывідуальных спаборніцтваў. Усяго было размеркавана 340 квотных месцаў з роўнымі суадносінамі паміж мужчынамі і жанчынамі.

Расклад

правіць
Кваліфікацыя Фінал

[8]


Дата
Спаборніцтва
Сб 27 Нд 28 Пн 29 Аў 30 Ср 31 Чц 1 Пт 2 Сб 3 Нд4 Пн 5
Вінтоўка
Мужчыны пнеўматычная вінтоўка, 10 метраў К Ф
Мужчыны вінтоўка з трох палажэнняў, 50 метраў К Ф
Жанчыны пнеўматычная вінтоўка, 10 метраў К Ф
Жанчыны вінтоўка з трох палажэнняў, 50 метраў К Ф
Мікст пнеўматычная вінтоўка, 10 метраў К Ф
Пісталет
Мужчыны пнеўматычны пісталет, 10 метраў К Ф
Мужчыны хуткастрэльны пісталет, 25 метраў К Ф
Жанчыны пнеўматычны пісталет, 10 метраў К Ф
Жанчыны пісталет, 25 метраў К Ф
Мікст пнеўматычны пісталет, 10 метраў К Ф
Стэндавыя дысцыпліны
Мужчыны трап К Ф
Мужчыны скіт К Ф
Жанчыны трап К Ф
Жанчыны скіт К Ф
Мікст скіт К Ф

Медалі

правіць

Агульны залік

правіць

(Тлустым вылучана самая вялікая колькасць медалёў у сваёй катэгорыі; прымаючая краіна таксама выдзелена)

Агульная колькасць медалёў  
Месца Краіна Золата Серабро Бронза Усяго
1   Кітай 3 1 0 4
2   Паўднёвая Карэя 2 2 0 4
3   Сербія 1 0 0 1
4   Італія 0 1 1 2
5   Швецыя 0 1 0 1
5   Турцыя 0 1 0 1
7   Індыя 0 0 2 2
8   Казахстан 0 0 1 1
8   Харватыя 0 0 1 1
8   Швейцарыя 0 0 1 1
Усяго 6 6 6 18

Медалісты

правіць

Мужчыны

правіць
Дысцыпліны Золата Срэбра Бронза
Вінтоўка з трох палажэнняў, 50 метраў
 

 

 
Пнеўматычная вінтоўка, 10 метраў

  Шэн Ліхао
Кітай

  Віктар Ліндгрэн
Швецыя

  Міран Марычыч
Харватыя

Пнеўматычны пісталет, 10 метраў

  Се Юй
Кітай

  Федэрыка Ніла Мальдзіні
Італія

  Паола Мона
Італія

Хуткастрэльны пісталет, 25 метраў
 

 

 
Трап
 

 

 
Скіт
 

 

 

Жанчыны

правіць
Дысцыпліны Золата Срэбра Бронза
Вінтоўка з трох палажэнняў, 50 метраў
 

 

 
Пнеўматычная вінтоўка, 10 метраў

  Бен Хе Джын
Паўднёвая Карэя

  Хуан Юйцін
Кітай

  Одры Гонья
Швейцарыя

Пнеўматычны пісталет, 10 метраў

  О Е Джын
Паўднёвая Карэя

  Кім Е Джы
Паўднёвая Карэя

  Ману Бхакер
Індыя

Пісталет, 25 метраў
 

 

 
Трап
 

 

 
Скіт
 

 

 

Змешаныя каманды (мікст)

правіць
Дысцыпліны Золата Срэбра Бронза
Пнеўматычная вінтоўка, 10 метраў   Кітай
Хуан Юйцін
Шэн Ліхаа
  Паўднёвая Карэя
Кюм Джы Хун
Пак Ха Юн
  Казахстан
Аляксандра Ле
Іслам Сатпаеў
Пнеўматычны пісталет, 10 метраў   Сербія
Зарана Арунавіч
Дамір Мікец
  Турцыя
Севал Ілайда Тархан
Юсуф Дзікеч
  Індыя
Ману Бхакер
Сараб’ёт Сінгх
Скіт
 
 

 
 

 
 

Крыніцы

правіць
  1. Paris 2024 – Shooting. Paris 2024. Праверана 18 September 2022.
  2. "How to qualify for shooting at Paris 2024. The Olympics qualification system explained". IOC. Праверана 8 September 2022.
  3. Morgan, Liam (1 December 2020). "Skeet shooting mixed team event proposed for inclusion at Paris 2024". Inside the Games. Праверана 18 September 2022.
  4. "The IOC Executive Board approves the program of the Paris 2024". International Shooting Sport Federation. 8 December 2020. Праверана 18 September 2022.
  5. "Competition formats for shooting at the Olympic Games Paris 2024" (PDF). Shooting.by. Праверана 18 September 2022.
  6. "Quota places for Paris 2024 will be allocated at the 2022-2023 World Championships". International Shooting Sport Federation. 28 June 2022. Праверана 18 September 2022.
  7. Qualification System – Games of the XXXIII Olympiad – Shooting. International Shooting Sport Federation. Праверана 18 September 2022.
  8. Paris 2024 Olympic Competition Schedule – Shooting (PDF). Paris 2024 67–69. Праверана 28 December 2022.