Страхавыя рэзервы
Страхавыя рэзервы — грашовыя сродкі страхавога фонду, якія страхоўшчык фарміруе са страхавых унёскаў (страхавой прэміі), якія плаціць страхавальнік паводле дагавора страхавання[1].
Страхавыя рэзервы прызначаны для забеспячэння выканання страхоўшчыкам і/або перастрахоўшчыкам абавязацельстваў па страхаванні і/або перастрахаванні. Сродкі страхавых рэзерваў выкарыстоўваюцца выключна для ажыццяўлення страхавых выплат. Палажэнне аб парадку фармавання і выкарыстання страхавых рэзерваў распрацоўвае страхавая кампанія з адпаведнасці з пастановамі [2]органа страхавога нагляду, якім у Беларусі ёсць Міністэрства фінансаў[1]. Страхоўшчык мае права інвеставаць і іншным чынам размяшчаць сродкі страхавых рэзерваў у парадку, вызначаным нарматыўным прававым актам органа дзяржаўнага страхавога нагляду.
Размяшчэнне сродкаў страхавых рэзерваў павінна ажыццяўляцца на ўмовах дыверсіфікаванні, зваротнасці, прыбытковасці і ліквіднасці.
Страхавыя рэзервы па страхаванні жыццяПравіць
Па страхаванні жыцця ствараюцца адмысловыя рэзервы, якія маюць назву матэматычныя рэзервы. Пры іх разліку выкарыстоўваюцца актуарныя разлікі[1].
Страхавыя кампаніі, якія спецыялізуюцца на асабістым страхаванні (на страхаванні жыцця) фарміруюць наступныя рэзервы:
- матэматычны рэзерв;
- рэзерв выплат па заяўленых, але неўрэгуляваных страхавых выпадках;
- рэзерв выдаткаў на абслугоўванне страхавых абавязацельстваў;
- рэзерв выплат па страхавых выпадках, якія адбыліся, але не заяўлены;
- рэзерв дадатковых выплат (страхавых бонусаў);
- рэзерв, што выраўноўвае.
Першыя два віды рэзерваў з'яўляюцца абавязковымі, астатнія фарміруюцца ў залежнасці ад умоў дгавораў страхавання жыцця і/або праграм страхавання.
Страхавыя рэзервы па страхаванні маёмасціПравіць
Страхавыя рэзервы (тэхнічныя рэзервы) па відам страхавання, якія не адносяцца да страхавання жыцця (г.зн. для страхавання маёмасці), падзяляюцца на[1]:
- рэзерв незаробленай прэміі;
- рэзерв заяўленых, але неўрэгуляваных страт;
- рэзерв страт, якія адбыліся, але не заяўлены;
- стабілізацыйны рэзерв;
- іншыя віды рэзерваў.
Страхавая арганізацыя (страхоўшчык) мае права фармаваць фонд папераджальных (прэвентыўных) мерапрыемстваў для фінансавання мерапрыемстваў па папярэджанні наступу страхавых выпадкаў. У Беларусі фарміраванне папераджальных (прэвентыўных), а таксама гарантыйных фондаў страхоўшчыкам з'яўляецца абавязковым [3].
КрыніцыПравіць
Зноскі
- ↑ а б в г Формирование страховых резервов и инвестиционная деятельность страховых организаций // Страхование: учебник / Под ред. Т. А. Фёдоровой. — 3-е изд. — М.: Магистр, 2009. — С. 915-956. — 1006 с. — ISBN 978-5-9776-0032-3.
- ↑ ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА ФІНАНСАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 17 снежня 2007 г. № 188
- ↑ УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 25 жніўня 2006 г. № 530 Аб страхавой дзейнасці